це́шыць
дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне
| Цяперашні час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
це́шу |
це́шым |
| 2-я ас. |
це́шыш |
це́шыце |
| 3-я ас. |
це́шыць |
це́шаць |
| Прошлы час |
| м. |
це́шыў |
це́шылі |
| ж. |
це́шыла |
| н. |
це́шыла |
| Загадны лад |
| 2-я ас. |
це́ш |
це́шце |
| Дзеепрыслоўе |
| цяп. час |
це́шачы |
Крыніцы:
dzsl2007,
krapivabr2012,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
це́шыць, -шу, -шыш, -шыць; незак. каго-што
1. Выклікаць радасць, задавальненне, весяліць.
Атрыманы ўраджай цешыў хлебароба.
Усё, што здарылася, яго не цешыла, а засмучала.
2. Забаўляць.
Ц. дзіця цацкамі.
3. Суцяшаць, абнадзейваць.
Ц. сябе надзеяй на лепшае.
|| зак. паце́шыць, -шу, -шыш, -шыць.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
це́шыць несов.
1. утеша́ть, успока́ивать, ободря́ть, те́шить;
ма́ці це́шыла дзіця́ — мать утеша́ла (успока́ивала) ребёнка;
2. ра́довать, ласка́ть; те́шить, услажда́ть;
ц. по́зірк — ра́довать (ласка́ть, те́шить, услажда́ть) взор;
3. те́шить, забавля́ть, развлека́ть, весели́ть; доставля́ть удово́льствие;
ц. сябе́ надзе́яй — те́шить себя́ наде́ждой
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
це́шыць, ‑шу, ‑шыш, ‑шыць; незак., каго-што.
1. Забаўляць, пацяшаць. [Невядома] каго елка больш цешыла: дзяцей ці дарослых! Таўлай.
2. Прыносіць асалоду, задавальненне; радаваць. Настрой быў ва ўсіх узняты, і гэта цешыла членаў камітэта. Пестрак. // Песціць (зрок, слых і пад.). Пяшчотныя гукі прыроды цешылі вуха. Маўр. [Тапурыя:] — Няхай жыве ўсё жывое і прыгожае, што чалавечае сэрца цешыць! Самуйлёнак.
3. Суцяшаць, супакойваць; абнадзейваць. Што з таго — слязой скупой Цешыць смутак над магілай брата. Кірэенка. Мінуў тыдзень, другі, і я ўсё цешыў сябе надзеяй, што Мухтару не спадабаецца там, сярод тых прышлых людзей. Васілёнак.
•••
Цешыць (пацяшаць) вока — радаваць, даваць асалоду.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
гу́рыя, -і, мн. -і, -рый, ж.
У ісламе: вечна юная прыгажуня, якая жыве ў раі і цешыць праведнікаў, што туды трапілі.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ра́довать несов. ра́даваць; це́шыць;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
увеселя́ть несов. весялі́ць, забаўля́ць, це́шыць, пацяша́ць;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
наслажда́ть несов., уст. це́шыць; прыно́сіць (дава́ць) асало́ду;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
потеша́ть несов. пацяша́ць, це́шыць; (забавлять) забаўля́ць; (веселить) весялі́ць;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)