це́шыць, -шу, -шыш, -шыць; незак. каго-што

1. Выклікаць радасць, задавальненне, весяліць.

Атрыманы ўраджай цешыў хлебароба.

Усё, што здарылася, яго не цешыла, а засмучала.

2. Забаўляць.

Ц. дзіця цацкамі.

3. Суцяшаць, абнадзейваць.

Ц. сябе надзеяй на лепшае.

|| зак. паце́шыць, -шу, -шыш, -шыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)