фрыкаты́ўны, -ая, -ае.

У мовазнаўстве: які ўтвараецца шляхам трэння паветра ў шчыліне паміж збліжанымі моўнымі органамі; шчылінны (пра гукі).

Ф. зычны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

фрыкаты́ўны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. фрыкаты́ўны фрыкаты́ўная фрыкаты́ўнае фрыкаты́ўныя
Р. фрыкаты́ўнага фрыкаты́ўнай
фрыкаты́ўнае
фрыкаты́ўнага фрыкаты́ўных
Д. фрыкаты́ўнаму фрыкаты́ўнай фрыкаты́ўнаму фрыкаты́ўным
В. фрыкаты́ўны (неадуш.)
фрыкаты́ўнага (адуш.)
фрыкаты́ўную фрыкаты́ўнае фрыкаты́ўныя (неадуш.)
фрыкаты́ўных (адуш.)
Т. фрыкаты́ўным фрыкаты́ўнай
фрыкаты́ўнаю
фрыкаты́ўным фрыкаты́ўнымі
М. фрыкаты́ўным фрыкаты́ўнай фрыкаты́ўным фрыкаты́ўных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

фрыкаты́ўны лингв. фрикати́вный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

фрыкаты́ўны, ‑ая, ‑ае.

У мовазнаўстве — які ўтвараецца шляхам трэння паветра ў шчыліне паміж збліжанымі моўнымі органамі (пра гукі); шчылінны.

[Ад лац. fricare — церці.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фрикати́вный лингв. фрыкаты́ўны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

спіра́нт, ‑а, М ‑нце, м.

У фанетыцы — фрыкатыўны зычны гук.

[Ад лац. spirans, spirantis — які дзьме.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сібіля́нт, ‑а, М ‑нце, м.

У фанетыцы — пярэднеязычны фрыкатыўны зычны гук (с, з, ш, ж).

[Ад лац. sibilans — свісцячы.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

й,

1. Адзінаццатая літара беларускага алфавіта, якая называецца «і кароткае».

2. Зычны гук, звонкі, сярэднеязычны, фрыкатыўны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

щелево́й

1. (относящийся к ще́ли) шчы́лінны;

2. лингв. шчы́лінны, фрыкаты́ўны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

г, нескл., н.

1. Чацвёртай літара беларускага алфавіта, якая мае назву «гэ». Вялікае Г. Напісаць г.

2. Звонкі, заднеязычны, фрыкатыўны зычны гук.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)