фон², -у, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

Адзінка вымярэння ступені гучнасці, гуку.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

фо́н

‘адзінка гучнасці’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. фо́н
Р. фо́ну
Д. фо́ну
В. фо́н
Т. фо́нам
М. фо́не

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

фо́н

часціца

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

фо́н

‘асноўны колер; задні план чаго-н.; агульныя ўмовы’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. фо́н фо́ны
Р. фо́ну фо́наў
Д. фо́ну фо́нам
В. фо́н фо́ны
Т. фо́нам фо́намі
М. фо́не фо́нах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

фон¹, -у, мн. -ы, -аў, м.

1. Асноўны колер, тон, на якім пішацца карціна ці малюецца што-н.

Чырвоны ф.

2. Задні план карціны, а таксама ўвогуле задні план чаго-н., тое, на чым што-н. бачыцца, вылучаецца.

Караблі на фоне вячэрняга неба.

3. перан. Агульныя ўмовы, абставіны, у якіх што-н. адбываецца.

На фоне цяперашніх міжнародных падзей.

|| прым. фо́навы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

фон I (род. фо́ну) м., прям., перен. фон;

све́тлы ф. — све́тлый фон;

вылуча́цца на агу́льным фо́не — выделя́ться на о́бщем фо́не

фон II (род. фо́ну) м., эл., радио, в разн. знач. фон

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

фонII эл., радио фон, род. фо́ну м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

фонI прям., перен. фон, род. фо́ну м.;

све́тлый фон све́тлы фон;

выделя́ться на фо́не вылуча́цца на фо́не;

служи́ть фо́ном служы́ць фо́нам.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

фон 1, ‑у, м.

1. Асноўны колер, тон, на якім пішацца карціна. Як увойдзеш у .. хату [Базыля], дык адразу ў вочы кідаецца партрэт Леніна на чырвоным фоне. Нікановіч. // Тое, на чым нанесены ўзор; поле (пра матэрыял і пад.). Фон пояса. // Задні план карціны, малюнка і пад., які садзейнічае вылучэнню асноўных частак адлюстравання. Агульнаму суроваму настрою карціны адпавядае і скупы зімовы пейзаж, на фоне якога разгорнута кампазіцыя. Ліс. // Задні план чаго‑н.; тое, на чым вылучаецца хто‑, што‑н. Здаецца, лістоў на .. [дрэвах] зусім не было. У кожным разе яны стваралі толькі фон пад гэтымі белымі .. кветкамі. Дубоўка. На фоне бледнага шэра-блакітнага неба вылучаюцца белыя ствалы бяроз. В. Вольскі. На фоне алешніку.. [дуб] будзе выглядаць волатам. Пальчэўскі.

2. перан. Агульная аснова, на якой хто‑, што‑н. вылучаецца; акружэнне, абставіны, агульныя ўмовы, дзе што‑н. адбываецца. Вайна і рэвалюцыя — тут ужо не проста фон, а тыя рэальныя фактары, што абумоўліваюць лёс герояў твора. Адамовіч. Асташынскія падзеі на фоне класавай барацьбы 1932 года ўздымаюцца да агульнапольскіх маштабаў. У. Калеснік.

3. Які‑н. асноўны спосаб уздзеяння на глебу пры яе апрацоўцы. Фоны апрацоўкі зямлі.

[Фр. fond.]

фон 2, ‑у, м.

Спец.

1. Шум, трэск, перашкоды (у тэлефоне, радыёпрыёмніку і пад.).

2. Адзінка гучнасці.

[Ад грэч. phōnē — гук.]

фон 3,

1. Часціца перад нямецкімі прозвішчамі, якая паказвае на дваранскае паходжанне. Смелы разведчык выконвае адказнае даручэнне: з дакументамі кінааператара .. здымае фон Адлера, а потым у час нарады генерала з афіцэрамі ўзрывае фашысцкі штаб. Дзюбайла.

2. у знач. наз. фон, ‑а, м. Разм. Немец-дваранін або немец-памешчык. [Супрун] трапіў батраком да нейкага фона. Машара.

[Ням. von.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фон-баро́н

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. фон-баро́н фон-баро́ны
Р. фон-баро́на фон-баро́наў
Д. фон-баро́ну фон-баро́нам
В. фон-баро́на фон-баро́наў
Т. фон-баро́нам фон-баро́намі
М. фон-баро́не фон-баро́нах

Крыніцы: nazounik2008, piskunou2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)