ухвале́нне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. ухвале́нне
Р. ухвале́ння
Д. ухвале́нню
В. ухвале́нне
Т. ухвале́ннем
М. ухвале́нні

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ухвале́нне ср.

1. одобре́ние;

2. утвержде́ние;

1, 2 см. ухвалі́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ухвале́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. ухваляць — ухваліць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ухвалі́ць, -алю́, -а́ліш, -а́ліць; -а́лены; зак., што.

Даць станоўчую ацэнку, прызнаць добрым, правільным, дапушчальным.

У. задуму.

У. план развіцця гаспадаркі.

|| незак. ухваля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. ухвале́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

одобре́ние адабрэ́нне, -ння ср., ухвале́нне, -ння ср.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адабрэнне, ухваленне

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

благаславе́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле дзеясл. благаслаўляць — благаславіць (у 1 знач.).

2. Разм. Ухваленне чаго‑н.; згода на што‑н. Так было да часу, пакуль не парадзела ў хлявах, пакуль не дала свайго благаславення маці на аддзел Платона. Ракітны.

3. Падзяка, хвала. Благаславенне табе і ўся душа табе, мясціна, дзе радзіўся і вырас чалавек! Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спачува́нне, ‑я, н.

1. Спагадлівыя, зычлівыя адносіны да чыйго‑н. гора, няшчасця; спагада. Пагарэльцы Загальшчыны сустракалі спачуванне і падтрымку з боку ўсіх аднавяскоўцаў. Залескі. У голасе мужчыны гучала шчырае спачуванне. Васілевіч.

2. Пачуццё спагады, жалю. А што хлапчука прыкалечыў конь, дык гэта не выклікала ў.. [Вулькі] ні шкадавання, ні спачування. Кулакоўскі. // Пісьмовае або вуснае выражэнне пачуцця спагады, жалю ў сувязі з якім‑н. горам, няшчасцем. У газеце надрукавана спачуванне.

3. Добразычлівыя адносіны да каго‑, чаго‑н.; падтрымка, ухваленне чаго‑н. Маркс і Энгельс, якія абодва ведалі рускую мову і чыталі рускія кнігі, жыва цікавіліся Расіяй, са спачуваннем сачылі за рускім рэвалюцыйным рухам і падтрымлівалі зносіны з рускімі рэвалюцыянерамі. Ленін. Западозрыць жа.. [Зосю] ў.. спачуванні бацькаўскім намерам не магло быць і думкі. Гартны. Студэнт пасядзеў яшчэ хвіліну на дрэве, збянтэжана ўсміхаючыся Галынскаму, і, не знайшоўшы ў таго спачування свайму ўчынку, спрытна саскочыў з дрэва на зямлю. Галавач. Рэвалюцыйна-дэмакратычныя ідэі Чарнышэўскага і Герцэна па нацыянальнаму пытанню, ідэі дружбы народаў, спачуванне і падтрымка польскага нацыянальна-вызваленчага руху ляжаць у аснове рускай і беларускай перадавой публіцыстыкі. Лушчыцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)