утрыма́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; зак.

1. Захаваць пэўнае становішча, не ўпасці.

У. на нагах.

У. за планку.

У. на кані.

2. Застацца на месцы; не адступіць.

Ён доўга не ўтрымаўся на пасадзе дырэктара.

У. на сваіх пазіцыях.

3. ад чаго. Стрымаць сябе ад якога-н. учынку, дзеяння, не даць праявіцца чаму-н. (разм.).

У. ад слёз.

Утрымаўся ад спакусы.

|| незак. утры́млівацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

утрыма́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. утрыма́юся утрыма́емся
2-я ас. утрыма́ешся утрыма́ецеся
3-я ас. утрыма́ецца утрыма́юцца
Прошлы час
м. утрыма́ўся утрыма́ліся
ж. утрыма́лася
н. утрыма́лася
Загадны лад
2-я ас. утрыма́йся утрыма́йцеся
Дзеепрыслоўе
прош. час утрыма́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

утрыма́цца сов., в разн. знач. удержа́ться;

у. на нага́х — удержа́ться на нога́х;

у. на сваі́х пазі́цыях — удержа́ться на свои́х пози́циях;

ён до́ўга не ўтрыма́ўся ў ро́лі дырэ́ктара — он до́лго не удержа́лся в ро́ли дире́ктора;

у. ад слёз (ад сме́ху) — удержа́ться от слёз (от сме́ха)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

утрыма́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

1. Трымаючыся за што‑н., захаваць раўнавагу, застацца на нагах, не ўпасці пры штуршку, удары і пад. Сахараў ухапіўся за стрэмя, нахіліўся набок, але на нагах утрымаўся. Асіпенка. [Конь] падскочыў і так ірвануў убок, што я ледзь утрымаўся на ім. Ляўданскі. // Устаяць пры катанні, слізганні. Воўка ніяк не мог утрымацца на лыжах. Кавалёў. // Затрымацца на паверхні, не праваліцца. А калі балота стала такое, што толькі птушка магла на ім утрымацца, папаўзлі, пасунуліся жыватамі. Кулакоўскі. // Разм. Захаваць сваё становішча, знаходжанне дзе‑н., у якой‑н. якасці. Бязвольны і няздольны генерал Лянгевіч доўга не ўтрымаўся ў ролі дыктатара. Якімовіч. Старшыня цяпер прывёз з мястэчка Гуціна — кажуць, добры будзе каваль. Кал і гэты яшчэ ўтрымаецца. Кухараў. Каб утрымацца на вяршыні сваёй бацькоўскай педагогікі, я не крычаў на дзяцей і не ўшчуваў іх. Васілевіч. / Пра надвор’е, пагоду. Сёння ўдзень у рэспубліцы ўтрымаецца малавоблачнае, сухое надвор’е. «Звязда».

2. Не адступіць пад націскам непрыяцеля, затрымацца на якім‑н. рубяжы. Хоць пехацінцы ішлі амаль адразу за артылерыйскімі выбухамі, якія, здавалася, змяталі са шляху ўсё жывое і нежывое, вораг яшчэ спрабаваў утрымацца. Мележ.

3. Разм. Стрымаць сябе ад якога‑н. учынку, дзеяння, не даць праявіцца чаму‑н. Сапраўды было смешна, але я ўтрымаўся ад смеху. Шамякін. Шыманскаму хацелася сказаць: «Ніякі ты не салдат, а разбойнік з вялікай дарогі», але ўтрымаўся. Гурскі. Чубар таксама не ўтрымаўся ад спакусы — падаўся ў будан. Чыгрынаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

удержа́ться

1. утрыма́цца;

удержа́ться на нога́х утрыма́цца на нага́х;

войска́ удержа́лись на ста́рых пози́циях во́йскі ўтрыма́ліся на стары́х пазі́цыях;

2. (от чего-л.) утрыма́цца, стрыма́цца;

удержа́ться от безрассу́дного посту́пка утрыма́цца (стрыма́цца) ад безразва́жнага ўчы́нку;

удержа́ться от сме́ха, слёз утрыма́цца ад сме́ху, слёз.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

утрыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; зак.

Цярпліва перанесці, утрымацца ад праяўлення чаго-н.

Такі боль, што не ў.

Не ўтрываў, каб не запярэчыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

уцярпе́ць, уцярплю́, уцярпі́ш, уцярпі́ць; уцярпі́м, уцерпіце́, уцярпя́ць; уцярпі́, і уце́рпець, -плю, -піш, -піць; -пі́; зак.

Цярпліва перанесці, утрымацца ад якога-н. дзеяння.

Не ўцярпеў (уцерпеў), каб не выказацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

асто́яцца, асто́юся, асто́ішся, асто́іцца; асто́йся; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пра вадкасць: стаць спакойным, перастаць калыхацца або, утварыўшы асадак, стаць празрыстым, чыстым.

Каламутная вада астоялася.

2. Утрымацца на нагах.

|| незак. асто́йвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

устая́ць, -таю́, -таі́ш, -таі́ць; -таі́м, -таіце́, -тая́ць; -то́й; зак.

1. Утрымацца, захаваць стаячае становішча, не ўпасці.

У. на нагах.

2. перан. Астацца стойкім, не паддацца чаму-н.

У. перад выпрабаваннямі.

У. перад спакусай.

|| незак. усто́йваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

усе́дзець, -джу, -дзіш, -дзіць; зак.

Застацца сядзець, утрымацца ад таго, каб устаць.

Хлопчык хвіліны на месцы не ўседзіць.

Хіба ў такую пагоду ўседзіш у хаце.

Ледзь уседзеў на месцы ад нечаканасці.

На гэтай пасадзе ён доўга не ўседзеў (перан.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)