усле́д.
1. прысл. і прыназ. з Д. Па слядах каго-н., чаго-н., непасрэдна за кім-, чым-н.
Ісці ў.
Глядзець у. цягніку.
2. прысл. Наўздагон за кім-н.
Крыкнуць у.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
усле́д
прыслоўе
| станоўч. |
выш. |
найвыш. |
| усле́д |
- |
- |
Крыніцы:
krapivabr2012,
prym2009,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
усле́д
прыназоўнік
Крыніцы:
krapivabr2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
усле́д
1. нареч. вслед, сле́дом;
ісці́ ўслед — идти́ вслед (сле́дом);
2. нареч. вдого́нку;
кры́кнуць у. — кри́кнуть вдого́нку;
3. предлог с дат. вслед;
глядзе́ць у. цягніку́ — смотре́ть вслед по́езду
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
усле́д, прысл. і прыназ.
1. прысл. Непасрэдна за кім‑, чым‑н. Над параходам з’явілася чайка і паляцела ўслед. Даніленка. На павароце Хмыль аглянуўся: расхінуўшы на грудзях кажушок, Мацей памалу ішоў услед. М. Стральцоў. / З прыназ. «за» ўтварае спалучэнне з Т. Наташа з дзяўчатамі вязала ў полі снапы ўслед за жняяркамі. Асіпенка. Услед за ёю [восенню] вецер закаханы Шэпча чараўніцы пра любоў. Скурко. Услед за статкам рушылі падводы і грузавікі з калгасным дабром. Якімовіч. // У напрамку каго‑, чаго‑н., што аддаляецца. Віця пастаяў трошкі, паглядзеў услед і павярнуўся ісці дахаты. Каліна. [Ляцяць] у вырай журавы. Услед махаюць крыллем кволым Кусты, лімонніцы, чмялі. Барадулін.
2. прысл. Наўздагон за кім‑н. Ссутуліўшыся, .. [яфрэйтар] кінуўся быў да машыны. Услед пасыпалася каменне. Лынькоў. — Ходзіць, зрэнкі заліўшы, і ўсе ў яго вінаватыя, а толькі не ён, — зняважліва кінула.. [пасажыру] ўслед буфетчыца. В. Вольскі.
3. прысл. У той жа момант, амаль адначасова. Выскаквалі з двароў дзеці, .. крычалі на ўсе галасы: «Вяселле едзе!» .. Выбягалі ўслед бабы, дзяўчаты. Лынькоў.
4. прыназ. з Д. У напрамку каго‑, чаго‑н., што аддаляецца. Арцём чамусьці скоса паглядзеў услед дзяўчыне і адвярнуўся спінай. Ракітны. Сэрца ў хлопчыка заб’ецца, Сам увесь ён задрыжыць, І сама душа, здаецца, Услед звону паляціць. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сле́дом нареч. сле́дам, усле́д.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
сле́дам, прысл.
Услед за кім-, чым-н., не адстаючы.
Ехаць с.
◊
Следам за дзедам (разм.) — па прыкладзе старэйшых.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
вслед
1. нареч. усле́д, сле́дам;
идти́ вслед ісці́ ўслед (сле́дам);
2. предлог с дат. усле́д (каму, чаму); (вдогонку) наўздаго́н (каму, чаму);
смотре́ть вслед по́езду глядзе́ць усле́д по́езду.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
пост..., прыстаўка.
Утварае прыметнікі і назоўнікі са знач. надыходу, працякання чаго-н. пасля чаго-н., услед за чым-н., напр.: постінфекцыйны, пострадыяцыйны, постсавецкі, постпазіцыя, посттаталітарызм.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
по́тым, прысл.
Праз некаторы час, пасля; услед за кім-, чым-н.
Ідзіце вы, а я п. прыйду.
На п. пакінуць (адкласці і пад.) што-н. (каб зрабіць пасля, пазней; разм.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)