умо́віцца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. умо́ўлюся умо́вімся
2-я ас. умо́вішся умо́віцеся
3-я ас. умо́віцца умо́вяцца
Прошлы час
м. умо́віўся умо́віліся
ж. умо́вілася
н. умо́вілася
Загадны лад
2-я ас. умо́ўся умо́ўцеся
Дзеепрыслоўе
прош. час умо́віўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

умо́віцца, -о́ўлюся, -о́вішся, -о́віцца; зак., з кім пра што, аб чым і з інф.

Дамовіцца, прыйсці да агульнай згоды адносна чаго-н.

У. пра тэрмін або аб тэрміне ад’езду.

У. з кім-н. пра сустрэчу або аб сустрэчы ці сустрэцца.

|| незак. умаўля́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца.

|| наз. умаўле́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

умо́віцца сов. усло́виться, уговори́ться, договори́ться;

мы ўмо́віліся сустрэ́цца праз ты́дзень — мы усло́вились (уговори́лись, договори́лись) встре́титься че́рез неде́лю;

у. аб тэ́рміне заканчэ́ння пра́цы — усло́виться (договори́ться) о сро́ке оконча́ния рабо́ты

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

умо́віцца, умоўлюся, умовішся, умовіцца; зак.

Дагаварыцца паміж сабой адносна чаго‑н. Едучы на рыбалку, мы ўмовіліся, што кожны з нас увечары што-небудзь раскажа аб сабе. Гурскі. // Прыйсці да агульнай згоды; заключыць умову, здзелку і пад. [Пажылы мужчына:] — Памяркуйце самі: ці ж правільна робіць бацюшка? Умовіўся з ім малады, наш Юрась, за шлюб чатыры пуды жыта.. Прывезлі жыта, а ён кажа: «Хлеб падзешавеў, трэба шэсць пудоў». Пальчэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

умаўле́нне гл. умовіцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

умаўля́цца гл. умовіцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

умаўля́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца.

Незак. да умовіцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

усло́виться сов. умо́віцца; (уговориться) дамо́віцца, дагавары́цца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

умаўля́цца несов. усла́вливаться, угова́риваться, догова́риваться; см. умо́віцца

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

уговори́ться разг. (условиться) угавары́цца, умо́віцца; (договориться) дагавары́цца, дамо́віцца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)