узрыва́льнік, -а, мн. -і, -аў, м. (спец.).

Механізм, які выклікае выбух зарада ў міне, артылерыйскім снарадзе, ракеце, авіябомбе, тарпедзе і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

узрыва́льнік

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. узрыва́льнік узрыва́льнікі
Р. узрыва́льніка узрыва́льнікаў
Д. узрыва́льніку узрыва́льнікам
В. узрыва́льнік узрыва́льнікі
Т. узрыва́льнікам узрыва́льнікамі
М. узрыва́льніку узрыва́льніках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

узрыва́льнік м. взрыва́тель

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

узрыва́льнік, ‑а, м.

Прыстасаванне ў міне, снарадзе і пад., якое выклікае выбух, узрыў. Спачатку .. [Аўгіння] баялася, але Мікола пераканаў, што снарады абясшкоджаны — у іх няма ўзрывальнікаў. Новікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

взрыва́тель узрыва́льнік, -ка м.; (детонатор) дэтана́тар, -ра м., запа́л, -ла м., запа́льнік, -ка м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зарадзі́ць 1, ‑раджу, ‑родзіш, ‑родзіць; зак., што.

Разм. Выклікаць, парадзіць (думкі, пачуцці і пад.). Зарадзіць сумненне ў кім-небудзь.

зарадзі́ць 2, ‑раджу, ‑радзіш, ‑радзіць; зак., каго-што.

1. Уставіць зарад (снарад, патрон, узрывальнік і пад.) у што‑н. Зарадзіць гармату. Зарадзіць дыск. Зарадзіць міну. Зарадзіць стрэльбу шротам.

2. Падрыхтаваць да дзеяння, уставіўшы што‑н., заправіўшы чым‑н. Зарадзіць фотаапарат.

3. Перадаць якую‑н. энергію (целу, прыбору і пад.). Зарадзіць акумулятар. Зарадзіць анод дыёда.

4. перан. Абудзіць якое‑н. пачуццё, якую‑н. якасць. [Шыковіч] гарэў жаданнем паспрачацца. І не дзеля таго, каб нешта даказаць свайму апаненту, а хутчэй каб зарадзіць, распаліць самога сябе. Шамякін. А дзед, ці ўзяўшыся за якую работу, ці седзячы з палонныя за сталом, — усюды стараўся як мага лепш зарадзіць.. [Алеся] для ўдзячнай, самаахвярнай стараннасці. Брыль.

зарадзі́ць 3, ‑родзіць; зак.

Разм. Урадзіць, даць багаты ўраджай. — Сёлета ў нас пшаніца добрая зарадзіла. Лобан. Не зарадзіў мак — перабудзем і так. З нар.

зарадзі́ць 4, ‑раджу, ‑радзіш, ‑радзіць; зак., што і з інф.

Разм. Распачаць якое‑н. бясконцае, бесперапыннае дзеянне; пачаць гаварыць, паўтараць адно і тое ж. Зарадзіў адно і тое ж. Зарадзіў насвістваць. // без дап. Пачаць бесперапынна ісці, ліць (пра дождж). Па лужынах заскакалі бурбалкі, значыцца, дождж зарадзіў надоўга. Хомчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)