узбро́йваць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. узбро́йваю узбро́йваем
2-я ас. узбро́йваеш узбро́йваеце
3-я ас. узбро́йвае узбро́йваюць
Прошлы час
м. узбро́йваў узбро́йвалі
ж. узбро́йвала
н. узбро́йвала
Загадны лад
2-я ас. узбро́йвай узбро́йвайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час узбро́йваючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

узбро́йваць несов., в разн. знач. вооружа́ть; см. узбро́іць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

узбро́йваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да узброіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

узбро́іць, -о́ю, -о́іш, -о́іць; -о́ены; зак., каго-што.

1. Забяспечыць сродкамі для вядзення вайны, бою (зброяй, тэхнікай і пад.).

У. армію.

У. атрад вінтоўкамі.

2. перан., чым. Забяспечыць сродкамі для якой-н. дзейнасці.

У. гаспадарку навейшай тэхнікай.

Узброеным вокам (пры дапамозе аптычных прылад).

|| незак. узбро́йваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. узбрае́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

узбро́йвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да узброіцца.

2. Зал. да узбройваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

узбро́йвацца несов., возвр., страд. вооружа́ться; см. узбро́іцца, узбро́йваць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ваенізава́ць, -зу́ю, -зу́еш, -зу́е; -зу́й; -зава́ны; зак. і незак., каго-што.

1. Прыстасаваць (прыстасоўваць) да ваенных умоў, перавесці (пераводзіць) на абслугоўванне ваенных патрэб.

В. прамысловасць.

2. Узброіць (узбройваць); арганізаваць (арганізоўваць) на ваенны лад.

|| наз. ваеніза́цыя, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

узбрае́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. узбройваць — узброіць і узбройвацца — узброіцца.

2. Зброя і боепрыпасы, прызначаныя для вядзення вайны, бою. Вытворчасць узбраення. □ [Камлюк:] — У бой неабходна пусціць усё ўзбраенне. М. Ткачоў.

•••

Гонка ўзбраення гл. гонка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

забяспечваць, пастаўляць, узбройваць

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

вооружа́ть несов.

1. в разн. знач. узбро́йваць; см. вооружи́ть 1;

2. перен. (против кого-л.) падбухто́рваць, падбіва́ць, настро́йваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)