удзя́чны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. удзя́чны удзя́чная удзя́чнае удзя́чныя
Р. удзя́чнага удзя́чнай
удзя́чнае
удзя́чнага удзя́чных
Д. удзя́чнаму удзя́чнай удзя́чнаму удзя́чным
В. удзя́чны (неадуш.)
удзя́чнага (адуш.)
удзя́чную удзя́чнае удзя́чныя (неадуш.)
удзя́чных (адуш.)
Т. удзя́чным удзя́чнай
удзя́чнаю
удзя́чным удзя́чнымі
М. удзя́чным удзя́чнай удзя́чным удзя́чных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

удзя́чны, -ая, -ае.

1. Які адчувае, выказвае ўдзячнасць або прасякнуты ўдзячнасцю.

У. чытач.

Я вам вельмі ў. за дапамогу.

У. позірк.

2. перан. Які абяцае добрыя вынікі, плён, які можа апраўдаць затрачаныя сілы, сродкі.

Удзячная праца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

удзя́чны благода́рный, призна́тельный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

удзя́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Які адчувае, выказвае ўдзячнасць. Удзячны чытач. □ Мажэйка быў удзячны Івану за тое, што ён падтрымліваў Святлану ў цяжкія дні. Шахавец. [Лабановіч:] — Я вельмі і вельмі ўдзячны за дапамогу, якую вы абяцаеце мне. Колас. [Ваня:] — Век буду ўдзячны, толькі памажыце. Новікаў. // Які прасякнуты ўдзячнасцю, выяўляе ўдзячнасць. Удзячны позірк. Удзячная ўсмешка. □ Многа яшчэ чуецца прыемных і ўдзячных слоў у адрас старога пастуха Ферапонта. Ракітны. — Жэнечка... родны мой... — шапнула [Ліда] і адразу .. заплакала ўдзячнымі слязамі маткі. Брыль. Ва ўдзячнай памяці мінчан навечна астануцца імёны герояў. «Полымя».

2. перан. Які абяцае добрыя вынікі, плён; можа апраўдаць затрачаныя сілы, сродкі. Удзячная тэма. □ Алёша .. лічыў, што больш паэтычнай, больш радаснай і ўдзячнай працы, як праца камбайнера, на свеце няма. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

призна́тельный удзя́чны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

благода́рный удзя́чны;

благода́рный труд удзя́чная пра́ца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

слуха́ч, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

1. Той, хто слухае каго-, што-н.

Удзячны с.

2. Навучэнец або студэнт некаторых навучальных устаноў.

С. курсаў.

|| ж. слуха́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак.

|| прым. слуха́цкі, -ая, -ае.

Слухацкая аўдыторыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пахіта́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Абл. Паківаць. Кастусь адмоўна пахітаў галавою. — Не. Я разумею вас, пан Вежа. І я вам удзячны. Але тут справа больш складаная. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

и́скренне нареч. шчы́ра; чыстасардэ́чна; см. и́скренний;

и́скренне благода́рен шчы́ра дзя́кую (удзя́чны);

и́скренне Ваш (в подписи) шчы́ра Ваш;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пава́га, ‑і, ДМ ‑вазе, ж.

Пачуццё пачцівасці да каго‑, чаго‑н., выкліканае прызнаннем высокіх якасцей, заслуг, важнасці і пад. Адчуваць павагу. Выклікаць павагу. Карыстацца павагай. □ Ігнась з павагай глядзеў на свайго новага таварыша і быў удзячны яму за ўвагу. Чарнышэвіч. — Дык вы партызан! — у голасе фурманаў чулася павага і захапленне. Новікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)