Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
удзя́чны, -ая, -ае.
1. Які адчувае, выказвае ўдзячнасць або прасякнуты ўдзячнасцю.
У. чытач.
Я вам вельмі ў. за дапамогу.
У. позірк.
2.перан. Які абяцае добрыя вынікі, плён, які можа апраўдаць затрачаныя сілы, сродкі.
Удзячная праца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
удзя́чны благода́рный, призна́тельный
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
удзя́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Які адчувае, выказвае ўдзячнасць. Удзячны чытач. □ Мажэйка быў удзячны Івану за тое, што ён падтрымліваў Святлану ў цяжкія дні.Шахавец.[Лабановіч:] — Я вельмі і вельмі ўдзячны за дапамогу, якую вы абяцаеце мне.Колас.[Ваня:] — Век буду ўдзячны, толькі памажыце.Новікаў.// Які прасякнуты ўдзячнасцю, выяўляе ўдзячнасць. Удзячны позірк. Удзячная ўсмешка. □ Многа яшчэ чуецца прыемных і ўдзячных слоў у адрас старога пастуха Ферапонта.Ракітны.— Жэнечка... родны мой... — шапнула [Ліда] і адразу .. заплакала ўдзячнымі слязамі маткі.Брыль.Ва ўдзячнай памяці мінчан навечна астануцца імёны герояў.«Полымя».
2.перан. Які абяцае добрыя вынікі, плён; можа апраўдаць затрачаныя сілы, сродкі. Удзячная тэма. □ Алёша .. лічыў, што больш паэтычнай, больш радаснай і ўдзячнай працы, як праца камбайнера, на свеце няма.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)