увярэ́днік

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. увярэ́днік
Р. увярэ́дніку
Д. увярэ́дніку
В. увярэ́днік
Т. увярэ́днікам
М. увярэ́дніку

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

увярэ́днік, -ку м., бот. мы́тник

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

увярэ́днік, ‑у, м.

Адна- і шматгадовая травяністая паўпаразітная расліна сямейства залознікавых.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мы́тник бот. увярэ́днік, -ку м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мы́тнік 1, ‑а, м.

Гіст. Служачы мытніцы.

мы́тнік 2, ‑у, м.

Тое, што і увярэднік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зало́знікавыя, ‑ых.

Сямейства двухдольных злучанапялёсткавых раслін, пераважна траў і паўкустоў, да якіх адносяцца братаўка, званец, увярэднік і інш.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ску́льнік1увярэднік’ (паст., Сл. ПЗБ). Да ску́ла ‘нарыў, фурункул’, як увярэднік да верад (гл.).

Ску́льнік2 ‘кастрыца’ (Сл. рэг. лекс.). З *скуйнік (гл. скуйна) у выніку дыялектнай мены й ↔ л.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тваражаўнікувярэднік, Pedicularis palustris L.’ (Кіс.). Няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мы́тнікувярэднік балотны, Pedicularis palustris L.’ (ТСБМ). Няясна. Рус. пск. мытник болотный (ужываецца супраць ліхаманкі). Можна дапусціць сувязь з мыт3 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Надса́днік ’талакнянка’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ), рус. надсаднайувярэднік балотны’. Відаць, да надсадны ’сумны, цяжкі’ (Ян.), параўн. рус. надсадно ’балюча, сумна’ і надсадная трава ’нейкая лекавая расліна’, надсадка ’тс’, саднить ’шчымець’, досада ’прыкрасць’; усё да садзіць (Фасмер, 1, 531), параўн. размоўнае надсадзіць ’надарваць, нашкодзіць’, надсада ’надарванасць, хвароба ад цяжкай работы’, пра гэта ж сведчыць і ілюстрацыя да слова: Натсаднікяк бруснічнік, ат почак (Сл. ПЗБ, 188).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)