тэ́паць, -аю, -аеш, -ае; незак. (разм.).

1. Ісці, робячы частыя крокі.

2. Ісці, хадзіць наогул.

Нехта тэпае па двары.

3. Пра дзяцей: пачынаць хадзіць, хадзіць няўпэўнена.

Хлопчык ужо пачынае т.

|| наз. тэ́панне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тэ́паць

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. тэ́паць тэ́пці
Р. тэ́пця тэ́пцяў
Д. тэ́пцю тэ́пцям
В. тэ́паць тэ́пці
Т. тэ́пцем тэ́пцямі
М. тэ́пці тэ́пцях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

тэ́паць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. тэ́паю тэ́паем
2-я ас. тэ́паеш тэ́паеце
3-я ас. тэ́пае тэ́паюць
Прошлы час
м. тэ́паў тэ́палі
ж. тэ́пала
н. тэ́пала
Загадны лад
2-я ас. тэ́пай тэ́пайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час тэ́паючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

тэ́паць несов., разг. (идти) то́пать, семени́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

тэ́паць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм.

1. Ісці, робячы частыя крокі. За .. [Сцяпанам], на пэўнай адлегласці, трымаючы перад сабой белы клуначак з харчамі, дробна тэпала старэнькая Сцяпанава маці. Ракітны. // Уходжвацца з якой‑н. работай; тупаць. [Аня] выйгравала ў часе — пакуль тэпала ў калідоры і кухні Мар’я Андрэеўна. Хадановіч.

2. Ісці, хадзіць наогул. Міця з бацькам выйшлі на парог і доўга стаялі, пазіраючы на чорны шлях, па якім тэпала шэсць няўклюдных фігур. Навуменка. [Незнаёмы:] — Тады давай пайшлі. Бо нам яшчэ тэпаць ды тэпаць. Карпюк.

3. Хадзіць няўпэўнена, пачынаць хадзіць (пра дзяцей). Аднаго разу .. [Галя] паставіла Вадзімку на ножкі, адпусціла рукі, трошкі адышлася, прысела .. і папрасіла: — Вадзічак, хлопчык мой, тэпай да мяне... Сабаленка. Дома пачынаў тэпаць ад крэсла да канапы яшчэ адзін наследнік — Станіслаў. Мехаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Тэ́паць ‘ісці, тупаць’, ‘хадзіць няпэўна (пра дзіця і старых)’ (ТСБМ, Янк. 2, Яўс.). Параўн. польск. tępać ‘тупаць’ (Борысь, 654: з другасным насавым), н.-луж. tepaś ‘тс’, балг. дыял. те́пам ‘ісці марудна ад старасці ці па-дзіцячы’. Гл. тупаць; форма з экспрэсіўным або варыянтным вакалізмам, што можа ўзыходзіць да прасл. *tъpati, параўн. тыпаць, гл. Аднак большасць даследчыкаў звязваюць яе з прасл. *tepti, роднасным з літ. tèpti ‘мазаць’, лат. tept ‘тс’ з асноўным значэннем ‘біць, стукаць’, да якога праз чаргаванне ўзыходзяць і тупаць, тупат, гл. (Фасмер, 4, 45; Шустар-Шэўц, 1504; ЕСУМ, 5, 548; ВЕР, 7, 949). Гл. наступнае слова. Сюды ж тэ́пало ‘той, хто тэпае’ (Янк. 2), тэ́паць ‘лапаць, сандаля’ (Яўс.), тэ́пці ‘хатні абутак’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ), тэ́пкацца ‘дыбаць, ісці’ (Кал.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

тэ́пці, ‑яў; адз. тэпаць, ‑пця, м.

Разм. Від лёгкага хатняга абутку, часцей дзіцячага.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тэ́панне, ‑я, н.

Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. тэпаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. Да фінішу заставалася не больш ста метраў, калі я пачуў ззаду тэпанне босых ног. Пінчук.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пэ́пці ’вяровачны самаробны абутак’ (трак., Сл. ПЗБ). Відаць, ад папу́ці ’тс’ (гл.) пад уплывам тэпці ’лёгкі хатні абутак’ (ад тэпаць ’дыбаць, хадзіць’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

затэ́паць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм. Пачаць тэпаць.

затэ́паць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм. Зайсці куды‑н., апынуцца дзе‑н. Цяпер з яго нельга і вока спусціць: то ён [Вадзімка] не туды затэпае, то ў якую гразь ўлезе і гэтак вымурзаецца, што страх глядзець. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)