ты́льны, -ая, -ае.

Які знаходзіцца ззаду каго-, чаго-н., з’яўляецца задняй стараной чаго-н.

Т. бок далоні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ты́льны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ты́льны ты́льная ты́льнае ты́льныя
Р. ты́льнага ты́льнай
ты́льнае
ты́льнага ты́льных
Д. ты́льнаму ты́льнай ты́льнаму ты́льным
В. ты́льны (неадуш.)
ты́льнага (адуш.)
ты́льную ты́льнае ты́льныя (неадуш.)
ты́льных (адуш.)
Т. ты́льным ты́льнай
ты́льнаю
ты́льным ты́льнымі
М. ты́льным ты́льнай ты́льным ты́льных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

ты́льны ты́льный;

т. дазо́р — ты́льный дозо́р

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ты́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Які знаходзіцца за кім‑, чым‑н., ззаду каго‑, чаго‑н. Адсюль добра была відна тыльная сцяна хаты і хлява. Дамашэвіч. Дзядзька ўзяў Даніка за рукаў, падвёў да дзвярэй другой, «тыльнай» палавіны хаты і пастукаў у дзверы. Брыль. // Знешні. [Наводчык Васіль] тыльным бокам далоні выціраў пот з ілба і наіўна, разгублена ад таго, што ўсе яго хвалілі, усміхаўся. Карпюк. // Адваротны. На тыльным баку каўняра вялікая лапіна зусім іншага колеру, чым усё паліто. Мехаў.

2. Тое, што і тылавы (у 1 знач.). Калона расцягнулася мо на якіх метраў дзвесце. Пярэднія, бакавыя і тыльныя дазоры таксама не вельмі адыходзілі ад бітай дарогі. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ты́льный ты́льны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ты́льнік ‘кароткая дошка, якой закрываюць уваход у вулей з тылу’ (дзятл., Жыв. сл.). Да тыльны, тыл (гл.), сюды ж, відаць, ты́льня ‘прыбудоўка да сяней’ (ЛМТ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Крыву́лі1 ’калёсы для перавозкі лесу’ (Сцяц., Сцяшк., Нар. лекс., Нар. сл., Шатал., Сл. паўн.-зах.). Параўн. польск. krzywulaтыльны шворан на возе’. Да крывы1 (гл.).

Крыву́лі2 ’ногі’ (Нар. лекс.). Да крывы1 (гл.), крываногі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

тылавы́, ‑ая, ‑ое.

1. Які мае адносіны да тылу (у 2–4 знач.). Тылавы раён. □ Для бітвы за Беларусь адлівалі танкавую браню на Урале, рабілі самалёты ў далёкіх тылавых гарадах, вучылі нястомна тысячы салдат. Мележ. На дапамогу тылавым ахоўным часцям былі кінуты лепшыя кадравыя дывізіі з танкамі. Шамякін. // Які знаходзіцца ў тыле (у 2 знач.). І тут, у тылавым шпіталі,.. [Дзям’яна] адразу ўсе заўважылі. Лупсякоў.

2. Тое, што і тыльны (у 1 знач.). З тылавога боку да лазні шчыльна падступаюцца густыя альховыя кусты. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спі́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

1. Памянш.-ласк. да спіна; спіна дзіцяці, маленькай жывёліны, насякомага. Аксамітныя спінкі пчол.

2. Апора для спіны ў крэсла, канапы, лавы і пад. Спінкі сядзенняў у аўтобусе. □ Схіліўшы цяжкую галаву на ўзорыстую спінку чыгункай лаўкі, Крысціна задрамала. Васілевіч. — Тата, — рашуча сказала Мая, — ты купі мне ў горадзе саначкі, такія маленькія, са спінкай. Добра? Краўчанка.

3. Частка адзення, якая закрывае спіну.

4. Спінная частка рыбы, якая выразаецца для вялення або вэнджання. Спінка асятра.

5. Пра тыльны бок некаторых прадметаў. Спінка шафы. // Верхняя частка некаторых вузкіх прадметаў. Спінка брытвы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Стрэ́лка1 ‘невялікая страла’, ‘указальнік (у тым ліку ў гадзінніку)’ (ТСБМ, Ласт., Байк. і Некр.; Стан.), ‘вага ў студні з жураўлём’ (мазыр., ДАБМ, камент., 809), ‘пяро цыбулі, якое дае насенне’ (бых., Янк.; маладз., Гіл.; Барад., Сл. ПЗБ, ТС, Ян., Шатал.), ‘адростак пяра пасля лінькі птушак’ (бярэз., Сл. ПЗБ; мін., Шатал.), ‘тыльны надкапытны сустаў у жывёл, косць гэтага сустава’ (Сл. ПЗБ), ‘прамежак у капытах жывёлы’ (Сл. ПЗБ), ‘ніз капыта ў каня’ (ТС), ‘лядзяш’ (хойн., Шатал.; калінк., Сл. ПЗБ; Мат. Гом.; хойн., Шатал.), стрылкы́ ‘насенне сланечніка’ (Сл. Брэс.). Памяншальнае ад страла1 (гл.), намінацыі на аснове знешняга падабенства.

Стрэ́лка2 ‘страказа’ (ТСБМ, Ласт., Байк. і Некр., Касп., Нік. Очерки; рас., Шатал.; в.-дзв., смарг., паст., даўг., Сл. ПЗБ; ЛА, 1, Стан.), стрэ́лашніца ‘тс’ (Жд. 1). Да папярэдняга слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)