тылавы, ‑ая, ‑ое.

1. Які мае адносіны да тылу (у 2–4 знач.). Тылавы раён. ▪ Для бітвы за Беларусь адлівалі танкавую браню на Урале, рабілі самалёты ў далёкіх тылавых гарадах, вучылі нястомна тысячы салдат. Мележ. На дапамогу тылавым ахоўным часцям былі кінуты лепшыя кадравыя дывізіі з танкамі. Шамякін. // Які знаходзіцца ў тыле (у 2 знач.). І тут, у тылавым шпіталі,.. [Дзям’яна] адразу ўсе заўважылі. Лупсякоў.

2. Тое, што і тыльны (у 1 знач.). З тылавога боку да лазні шчыльна падступаюцца густыя альховыя кусты. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)