Тушэ́тка ‘канапа’ (Сцяшк. Сл.). У выніку прыпадабнення к‑ > т‑ з кушэтка (гл.), параўн. кухталь/тухталь, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тугаль ‘куколь звычайны, Agrostemma githago L.’ (Кіс.). Параўн. гугаль, куколь (гл.), спарадычны пераход ку > ту ў кушэтка > тушэтка, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тухта́ль ‘кухталь, удар кулаком’ (Некр. і Байк., Касп.). Відаць, суфіксальнае ўтварэнне ад тухтаць ‘піхаць’, гл. наступнае слова. Не выключана замена к > т у кухталь, параўн. тушэтка ‘кушэтка’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)