трэ́нер, -а, мн. -ы, -аў, м.

Спецыяліст, які займаецца трэніроўкай спартсменаў.

Т. валейбольнай каманды.

Т. па дзюдо.

|| ж. трэ́нерка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак (разм.).

|| прым. трэ́нерскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

трэ́нер

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. трэ́нер трэ́неры
Р. трэ́нера трэ́нераў
Д. трэ́неру трэ́нерам
В. трэ́нера трэ́нераў
Т. трэ́нерам трэ́нерамі
М. трэ́неру трэ́нерах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

трэ́нер м. тре́нер

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

трэ́нер, ‑а, м.

Той, хто кіруе чыёй‑н. трэніроўкай; спартсмен, спецыяліст, які навучае якому‑н. віду спорту ці ўдасканальвае ў ім. Трэнер гімнастычнай секцыі. Трэнер футбольнай каманды. Трэнер па боксу.

[Англ. trainer.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Трэ́нер ‘спецыяліст, які кіруе трэніроўкай’ (ТСБМ). Праз польскую ці рускую мову з англ. trainerтрэнер, інструктар, дрэсіроўшчык’. Аналагічна: трэ́нінг ‘трэніроўка’ (ТСБМ), трэнава́нне ‘тс’ (Некр. і Байк.), трэнава́ць ‘праводзіць трэніроўкі’ (Некр. і Байк.) і трэнірава́ць ‘навучаючы каго-небудзь, праводзіць сістэматычныя практыкаванні па чым-небудзь’ (ТСБМ), ‘тармазіць (плыт)’ (шальч., Сл. ПЗБ); параўн. да апошняга англ. train ‘шэраг, ланцуг, гуж’, ‘чарада’. Сюды ж трэніроўка ‘навучанне маладога сабакі да палявання’ (Сцяшк.). Гл. Брукнер, 576; ЕСУМ, 5, 629; Арол, 4, 98.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

тре́нер спорт. трэ́нер, -ра м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

уто́ркнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак., што.

Уткнуць, усадзіць што‑н. вострае, тонкае ў глыб або ўнутр чаго‑н. Андрэй спыніўся, узяў жмут вільготнай травы, абцёр касу, уторкнуў востры канец касільна ў зямлю. Дуброўскі. // Уставіць, палажыць што‑н. Трэнер панюхаў букецік, а потым, не падымаючыся з канапы, уторкнуў яго ў вузенькую.. вазу, што стаяла на падаконніку. Хомчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)