трэ́нер, -а, мн. -ы, -аў, м.

Спецыяліст, які займаецца трэніроўкай спартсменаў.

Т. валейбольнай каманды.

Т. па дзюдо.

|| ж. трэ́нерка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак (разм.).

|| прым. трэ́нерскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

трэ́нер

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. трэ́нер трэ́неры
Р. трэ́нера трэ́нераў
Д. трэ́неру трэ́нерам
В. трэ́нера трэ́нераў
Т. трэ́нерам трэ́нерамі
М. трэ́неру трэ́нерах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

трэ́нер м. тре́нер

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

трэ́нер, ‑а, м.

Той, хто кіруе чыёй‑н. трэніроўкай; спартсмен, спецыяліст, які навучае якому‑н. віду спорту ці ўдасканальвае ў ім. Трэнер гімнастычнай секцыі. Трэнер футбольнай каманды. Трэнер па боксу.

[Англ. trainer.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

трэ́нер м. спарт. Trainer [´trɛ-] m -s, -; Trinerin f -, -nen (пра жанчыну);

ста́ршы трэ́нер Chefrtrainer [´ʃɛftrɛ:nər] m

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

трэ́нер

(англ. trainer, ад train = выхоўваць, навучаць)

спецыяліст, які вучыць якому-н. віду спорту ці ўдасканальвае ў ім.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Трэ́нер ‘спецыяліст, які кіруе трэніроўкай’ (ТСБМ). Праз польскую ці рускую мову з англ. trainerтрэнер, інструктар, дрэсіроўшчык’. Аналагічна: трэ́нінг ‘трэніроўка’ (ТСБМ), трэнава́нне ‘тс’ (Некр. і Байк.), трэнава́ць ‘праводзіць трэніроўкі’ (Некр. і Байк.) і трэнірава́ць ‘навучаючы каго-небудзь, праводзіць сістэматычныя практыкаванні па чым-небудзь’ (ТСБМ), ‘тармазіць (плыт)’ (шальч., Сл. ПЗБ); параўн. да апошняга англ. train ‘шэраг, ланцуг, гуж’, ‘чарада’. Сюды ж трэніроўка ‘навучанне маладога сабакі да палявання’ (Сцяшк.). Гл. Брукнер, 576; ЕСУМ, 5, 629; Арол, 4, 98.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

трэ́нер

(англ. trainer, ад англ. train = трэніраваць)

спецыяліст, які займаецца трэніроўкай спартсменаў.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

Заслужаны трэнер, гл. Званні спартыўныя

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь

т. 6, с. 569

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)