трохгра́нны, -ая, -ае.

1. Які мае тры грані.

Т. напільнік.

2. Утвораны перасячэннем трох граней, што праходзяць праз адну кропку (спец.).

Т. вугал.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

трохгра́нны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. трохгра́нны трохгра́нная трохгра́ннае трохгра́нныя
Р. трохгра́ннага трохгра́ннай
трохгра́ннае
трохгра́ннага трохгра́нных
Д. трохгра́ннаму трохгра́ннай трохгра́ннаму трохгра́нным
В. трохгра́нны (неадуш.)
трохгра́ннага (адуш.)
трохгра́нную трохгра́ннае трохгра́нныя (неадуш.)
трохгра́нных (адуш.)
Т. трохгра́нным трохгра́ннай
трохгра́ннаю
трохгра́нным трохгра́ннымі
М. трохгра́нным трохгра́ннай трохгра́нным трохгра́нных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

трохгра́нны мат. трёхгра́нный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

трохгра́нны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае тры грані. Трохгранны напільнік.

2. Спец. Які ўтвораны перасячэннем трох граней, што праходзяць цераз адну кропку. Трохгранны вугал.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

трёхгра́нный трохгра́нны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

трох...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач.:

1) які складаецца з трох частак, адзінак; які мае тры аднолькавыя прыкметы, уласцівасці, напр.: трохгаловы, трохгранны, трохдзённы, трохколавы, трохмесны, трохпакаёвы, трохствольны, трохступеньчаты, трохтактны, трохфазны, трох’ярусны;

2) трайны па масе, часе, аб’ёме і пад., напр.: трохгадзінны, трохдзённы, трохтонны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Трысце́н1, трысце́нь ‘прыбудова да хаты з трох сцен’ (ТСБМ, Нас., Шат., Касп., Гарэц., Сцяшк., Сл. ПЗБ, Жд. 1, Нар. Гом., Вушац. сл., Варл.; докш., Янк. Мат., Бяльк., Мат. Гом., Др.-Падб.), ‘прыбудоўка з трыма сценамі да хаты, аддзеленая ад яе сеньмі, якая служыць за камору’ (Кліх), трысьце́н ‘сенцы’ (круп., ЛА, 4), трысце́нка ‘прыбудова да хаты з трох сцен’ (Жд. 1), трысце́нак, трысце́ннік ‘тс’ (Сцяшк., Ян.; глус., Янк. Мат., Жд. 1; віл., Жыв. сл., Янк. 2; ст.-дар., ЖНС), трысце́нік ‘тс’ (астрав., Сл. ПЗБ); трысцён (снапоў) ‘старана ў гумне, заложаная снапамі аднаго віду збожжа’ (бых., ЛА, 5), трысце́нак ‘хлеў’ (ТСБМ, Нас., Байк. і Некр., Мат. Гом.; в.-дзв., Шатал.; шчуч., З нар. сл.), ст.-бел. тристенъ ‘прыбудова з трох сцен’ (1754 г., ПГС), хлѣвок тристенный (1591 г., ГСБМ). Як паказвае старабеларускае словазлучэнне, лексема трысцен(ь) — вынік семантычнай кандэнсацыі на базе тры (гл.) і сцяна (гл.). Лексічныя адпаведнікі ёсць у літоўскіх і латышскія гаворках: літ. trisiẽnis ‘старана ў гумне’, trisiẽnis, trusiẽnis ‘прылазнік’, лат. trisienis, trisens, trisiens(is), trisins ‘зруб калодзежа’; усе яны ўзыходзяць да trỹs ‘тры’ + síenis ‘сцяна’, ‘мяжа’. Параўн. таксама літ. trìsienis ‘трохграннік’, trisiẽnisтрохгранны’.

Трысце́н2, трысьце́нак ‘трохграннік’ (Байк. і Некр.). Калька з польск. trójścian ‘тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)