тка́нне

‘дзеянне’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. тка́нне
Р. тка́ння
Д. тка́нню
В. тка́нне
Т. тка́ннем
М. тка́нні

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

тка́нне ср. (действие) тканьё

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

тка́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. ткаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ткаць, тку, тчэш, тчэ; тчом, тчаце́, ткуць; ткаў, тка́ла; тчы; тка́ны; незак., што і без дап.

1. Вырабляць тканіну шляхам перакрыжаванага перапляцення ніцей асновы і ўтку.

2. Плесці, віць.

Павук тчэ павуціну.

|| зак. сатка́ць, -тку́, -тчэ́ш, -тчэ́; -тчо́м, -тчаце́, -тку́ць; -тка́ў, -тка́ла; -тчы́; -тка́ны.

|| наз. тка́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

датка́ць, ‑тку, ‑тчэш, ‑тчэ; ‑тчом, ‑тчаце, ‑ткуць; заг. датчы; зак., што.

Скончыць, завяршыць тканне чаго‑н. Даткаць кросны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тканьё

1. (действие) тка́нне, -ння ср.;

2. собир. тканнё, -ння́ ср.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Патка́нне ’ніткі ў чаўнаку для ткання’ (нараўл., Мат. Гом.). Утворана з прыстаўкі па- (прасл. po‑ са значэннем заканчэння дзеі) і тканне < ткаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ператка́ць, мсцісл. пірятка́ць, патка́ць ’паткаць (чым)’ у сказах: Аснувала суконныя, а пыткала хлыпянкыю… Чым піряткеш, тым і ладна…, пірітыка́ньне, пытыка́ньнятканне, працэс ткацтва’ (Жыв. сл.). Фармальна да пера- і ткаць. Больш падрабязна гл. ператыка́ць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*На́вад, на́вод ’вышыўка’ (ТС). Ад водзіць ’вышываць’ (ТС), што, відаць, адлюстроўвае спецыфічны спосаб вышыўкі, параўн. водзіць водзікі ’тс’ («сінодзікі водзілі на сороццы»); параўн., аднак, балг. дыял. навод ’працягванне нітак асновы праз бёрда і нічальніцы для ткання’, навоткитканне ў некалькі нічальніц («у фігуры»)’, нъвдтки ’тонкае палатно з узорамі па ім’, чэш. ηάυοά ’спосаб пратыкання, працягвання нітак асновы праз бёрда’, што ўтвораны ад праслав. *navestif navedę, якое ў шэрагу слав. моў ужываецца і ў якасці ткацкага тэрміна (Герай–Шыманьска, БЕ, 31, 1, 48–49).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ткані́на ’тканы матэрыял; тэкстыльны выраб’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Касп., Сл. ПЗБ, Бяльк., Вруб.), тканіна́ ’матэрыя, вытканая ў хатніх умовах’ (шчуч., смарг., Сл. ПЗБ; ашм., Стан.; Ласт.), тка́ніна ’тс’ (астрав., шальч., Сл. ПЗБ). Параўн. укр. ткани́на ’тэкстыль, тканы матэрыял’, рус. дыял. ткани́на ’тс’, польск. tkanina ’тс’, чэш. tkanina ’тс’, славац. tkanina ’тс’, в.-луж., н.-луж. tkanina ’тс’, славен. tkanina ’тс’, серб.-харв. тка̏нина ’тс’, макед. ткаенина ’тс’. Паводле Махэка₂ (644), новыя спецыяльныя тэрміны ў асобных славянскіх мовах. У народнай мове суф. ‑іна можа ўспрымацца як паказчык адзінкавасці, у сувязі з чым узнікаюць новыя тэрміны для называння тканага матэрыялу, напр. тка́нае ’матэрыя, вытканая саматужным спосабам’ (смарг., Сл. ПЗБ), або як сродак, што ўтварае экспрэсіўныя назвы дзеяння тыпу бегані́на, тузані́на, у сувязі з чым у якасці назвы матэрыялу выкарыстоўваюцца аддзеяслоўныя назоўнікі ад ткаць (гл.): тка́нье, тка́нё, тка́ння ’тс’ (ашм., лід., гарад., шальч., Сл. ПЗБ), тканнё ’агульная назва ўсяго тканага’ (Мат. Маг.), параўн. тка́нне ’ткацтва’ (мсцісл., Жыв. сл.). У аснове слова дзеепрыметнік тка́ны ад ткаць1, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)