ткаць, тку, тчэш, тчэ; тчом, тчаце́, ткуць; ткаў, тка́ла; тчы; тка́ны; незак., што і без дап.

1. Вырабляць тканіну шляхам перакрыжаванага перапляцення ніцей асновы і ўтку.

2. Плесці, віць.

Павук тчэ павуціну.

|| зак. сатка́ць, -тку́, -тчэ́ш, -тчэ́; -тчо́м, -тчаце́, -тку́ць; -тка́ў, -тка́ла; -тчы́; -тка́ны.

|| наз. тка́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)