таўшчыня́, -і́, ж.

1. гл. тоўсты.

2. Велічыня папярочнага сячэння прадмета.

Т. бервяна.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

таўшчыня́

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. таўшчыня́
Р. таўшчыні́
Д. таўшчыні́
В. таўшчыню́
Т. таўшчынёй
таўшчынёю
М. таўшчыні́

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

таўшчыня́ ж.

1. толщина́;

т. сцен — толщина́ стен;

2. (тучность) толщина́, полнота́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

таўшчыня́, ‑і, ж.

1. Велічыня папярочнага сячэння прадмета. Таўшчыня дошкі. □ Калі б .. рассыпаць [Гімалаі] па ўсёй зямлі, то атрымаўся б суцэльны пласт таўшчынёй каля 20 метраў. Матрунёнак.

2. Паўната, сытасць. У пакоіку яго спаткала гаспадыня, нізкая жанчына. Па яе фігуры адразу [цяжка] было вызначыць, што перамагае ў ёй: таўшчыня ці вышыня. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

то́ўсты, -ая, -ае.

1. Вялікі, значны ў аб’ёме, у абхваце, папярочным сячэнні.

Тоўстая бяроза.

Тоўстая вяроўка.

2. Які мае мажную, паўнацелую фігуру.

Т. чалавек.

3. Пра голас, гук: нізкі, густы.

|| наз. таўшчыня́, -і́, ж. (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Таўшчыня́ ’велічыня папярочнага сячэння прадмета’; ’паўната, сытасць’ (ТСБМ, Касп., Некр. і Байк., Сл. ПЗБ), таўшчына́ ’тоўстасць’ (Растарг.), таўсціня́ ’тс’ (в.-дзв., лаг., віл., малады, Сл. ПЗБ; Варл.; ашм., Стан.; мёрск., Нар. словатв.), товшчына́ ’тс’ (Вруб.), тоўшчына́ ’тс’, ’таўстуха’ (ТС). Варыянтнасць фіналі слова, магчыма, звязана з адрозненнем зыходнай формы прыметніка таўсты́ і то́ўсты, гл. Параўн. таніня і таніна, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

толщина́ таўшчыня́, -ні́ ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Тлушчыня́таўшчыня’: такая тлушчыня ў асіны (вілен., Сл. ПЗБ). Утворана на базе таўшчыня пад уплывам тлусты ’тоўсты’, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тоўшч, то́ўшчатаўшчыня’, ’маса якога-небудзь што мае вялікую таўшчыню рэчыва, цела’ (ТСБМ, Байк. і Некр., Жд. 2, Гарэц., ТС), ’таўшчыня зямлі, не паверхня’ (БРС), ’вышыня стромага берага’ (Др.-Падб., Яшк.), тэўшчтаўшчыня’ (Янк. 2). Укр. то́вща ’густы лес, нетры’, ’тоўсты слой’, рус. то́лща ’аб’ём; маса цела’, ’гушча’, ’слой, пласт’, ’таўшчыня’, польск. tłuszcz ’тлушч’, tłuszcza ’натоўп людзей, зброд, галота’, чэш. tloušť ’галавень, Leuciscus cephalus’, старое ’таўшчыня’, tloušťkaтаўшчыня, паўната’; славен. старое tọ̑lst (Р. скл. tolstȋ) ’тлушч’, новае tọ́lšča ’тс’, ст.-слав. тлъштатаўшчыня’. Прасл. *tъlst‑jь, *tъlst‑ja, утвораныя ад прыметніка *tъlst‑ъ пры дапамозе суф. *‑jь, *‑ja. Да тоўсты (гл.). Аб мене о > э ў лексеме тэўшч гл. Карскі, 1, 156.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

абхва́т, -у, М -хва́це, мн. -ы, -аў, м.

1. Даўжыня па акружнасці, роўная адлегласці паміж распасцёртымі рукамі, якімі ахопліваецца што-н. круглае.

Дуб у два абхваты.

2. Таўшчыня чаго-н., якая вымяраецца па акружнасці.

Ствол баабаба дасягае 45 м у абхваце.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)