Таўкці́ ’таўчы’ (Нас., Некр. і Байк., Мат. Гом., Сержп. Прымхі; рагач., Сл. ПЗБ), ’ціснуць алей’ (ельск., ЛА, 4), ’таўчы; біць’ (Ян.), тоўкці́ ’таўчы; біць, штурхаць’ (ТС), товкты́ ’штурхаць’ (пін., ЛА, 2), ’таўчы’ (Сл. Брэс.), товкчи́ ’абтоўкваць (проса, ячмень)’ (кобр., Горбач, Зах.-пол. гов.), таўкці́ся ’таўчыся’ (Ян.), ’біцца, знаходзіцца ў стане цечкі (пра кабылу)’ (воран., Жыв. св.), тоўкці́са ’тоўпіцца’ (ТС), товкты́са ’штурхацца’ (пін., ЛА, 2). Параўн. укр. товкти́, рус. толкти́. Прасл. *tolkti/*telkti ’біць, таўчы’, роднаснае да літ. tèlkti ’стаць мірным, рахманым’, telkti ’склікаць талаку’ (Фасмер, 4, 73; ЕСУМ, 5, 588). Гл. таксама таўчы, талака.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Таўке́шка ’нязграбная, нерухавая жанчына’ (Гіл.). З першаснага *таўкеша, відаць, ад таўкціся, таўкці, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тоўк1 ’толк, карысць, парадак, сэнс’ (Бяльк.). Гл. толк.

Тоўк2, таўку́нь — пра тоўханне (мсцісл., Нар. лекс.). Гл. таўкці, таўчы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Таўкачы́1 (талкачэ́) ’галушкі з талакна’ (гродз., Сл. ПЗБ). Відаць, да таўкці, таўчы, гл.

Таўкачы́2 ’фальбоны’ (Жд. 1). З-за знешняга падабенства да таўкач1, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Таўку́н1 ’ятрышнік’ (Расл. св.). Гл. таўкан.

Таўку́н2 ’цыбуля (тоўчаная)’ (Мат. Гом.), тоўку́н ’страва з пер’я цыбулі’ (ПСл). Да таўкці, таўчы ’мяць, расціраць’ (гл.), аналагічна таўку́н ’пюрэ з бульбы’ (Мат. Гом.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Таўке́ня ’бульбяная каша’ (чэрык., ЛА, 4), товке́ня, товкэ́ня, тоўчэ́ня ’тоўчаная бульба’ (Сл. Брэс.). Параўн. укр. палес. товке́ня ’тс’. Да таўкці, таўчы (гл.), магчыма, пад уплывам назваў тыпу літ. bulviẽnė ’суп з бульбы’ з характэрным суф. ‑ен‑я, адносна апошняга ў назвах страў гл. Лаўчутэ, Лекс. балтызмы, 20. Параўн. таўкун ’пюрэ з бульбы’ (Мат. Гом.), таўпеня ’тс’, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Таўканіца1, таўчані́ца ’бульбяная каша’ (ваўк., пруж., бяроз., ЛА, 4), ’тоўчаная бульбяная каша’ (Сцяшк.), тыўкані́ца ’камы’ (Бяльк.), тоўкані́ца ’тс’ (ТС), товканы́ця, товканэ́ця, тоўкані́ца ’тоўчаная бульба’ (Сл. Брэс.), таўкані́чкі ’бульбянікі’ (ашм., Сл. ПЗБ), таўчо́нка ’бульбяная каша’ (Сл. ПЗБ, Мат. Маг., Растарг.; навагр., З нар. сл.). Ад таўкці, таўчы, гл.

Таўкані́ца2 ’невялікая бочка для захоўвання здору’ (Скарбы). Аналагічна папярэдняму (нутраное сала таўклі з соллю і прыправамі).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Таўчы́ ’здрабняць; мяць’, ’біць, збіваць; штурхаць’, ’вытоптваць’ (ТСБМ, Нас., Некр. і Байк., Касп., Федар. 4, Ласт., Шат., Стан.), ’біць’ (Жд. 3), ’выціскаць мёд з сотаў’ (круп., слуц., ЛА, 1), товчы́ ’апрацоўваць таўкачом, штурхаць’ (бяроз., драг., кобр., іван., стол., ЛА, 2), таўчы́ і тоўч ’тс’ (Бяльк.), тоўч ’тс’ (Растарг.): тоўч кросны ’апрацоўваць аснову (кроснаў)’ (мсцісл., Жыв. сл.), ст.-бел. толчи, товчи ’біць, таўчы’ (пач. XVI ст., КГС), толчи ’гучаць, раздавацца’ (?): голос милостника моего толчетъ (Альтбаўэр); сюды ж таўчы́ся ’біцца, грукаць’ (Барад.), ’знаходзіцца ў цеснаце; сноўдацца без справы’, ’круціцца на адным месцы (пра насякомых, птушак)’ (ТСБМ, Шымк. Собр.), ’патрабаваць спарвання (пра жывёл)’ (Касп.), ’гайняваць, знаходзіцца ў стане цечкі (пра ваўкоў)’ (валож., воран., слонім., ЛА, 1), ’бесперастанку працаваць, завіхацца’ (шчуч., Сл. ПЗБ), ’забаўляцца, гуляць, дурэць’ (брасл., Сл. ПЗБ), таўчы́са ’штурхацца; рабіць што-небудзь, увіхацца’ (ст.-дар., ЖНС); тоўчы́са ’тс’ (ТС), товчы́са ’штурхацца’ (стол., ЛА, 2), товчы́сʼе ’тс’ (Вруб.), товчы́ся ’тс’ (кам., ЛА, 2), товчы́сь ’тс’ (іван., бяроз., ЛА, 2). Укр. дыял. товчи́, рус. толо́чь, толчы́, стараж.-рус. тълчи, толочи ’біць, таўкці’, польск. tłuc, чэш. tlouci, славац. tľcť, в.-луж. tołc, н.-луж. tłuc, палаб. tauet, славен. tólči, серб.-харв. тући, балг. дыял. тълча́, то́лчем, макед. толче, ст.-слав. тлъшти, тлѣшти ’біць, таўкці, расціраць’. Прасл. *teltʼi ’тс’ (Сной у Бязлай, 4, 193), роднаснае прасл. *telkti, *tolkti ’тс’, гл. таўкці; параўн. кантамінаванае товкчи́ ’абточваць (проса, ячмень); таўчыся на сонцы (пра камароў, мошак)’ (Горбач, Зах.-пол. гов.). Гл. таксама Фасмер, 4, 73–74; Шустар-Шэўц, 1512. Параўн. талоць, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Таўка́ць ’штурхаць’ (Нас., Сержп. Прымхі; Растарг., Байк. і Некр.; навагр., мазыр., ЛА, 2), тоўка́ць ’калыхаць на гушкалцы’ (стол., ЛА, 2), ’кляваць, торкаць’ (ТС), туўка́ць ’таўхаць, піхаць’ (Бяльк.), товка́ті ’тс’ (беласт., Сл. ПЗБ), таўка́цца ’штурхацца’ (навагр., дзятл., касцюк., мазыр., ЛА, 2; Растарг., Байк. і Некр.), то́ўкацца ’калыхацца на гушкалцы’ (стол., ЛА, 2), ст.-бел. толка́ти ’штурхаць, піхаць’ (1541 г.), толка́тися ’штурхацца’ (КГС), сюды ж таўкн́уць ’штурхнуць’ (Байк. і Некр.), тоўкну́ць, тоўкену́ць ’тс’ (ТС). Гл. таўкці, таўчы, параўн. таўхаць, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Таўха́ць ’штурхаць, піхаць’ (ТСБМ, Нас., Касп., Некр. і Байк.), талха́ць ’штурхаць’ (шарк., лёзы., ЛА, 2), то́ўхаць ’тс’ (Ласт.), таўха́цца ’штурхацца’ (Байк. і Некр., Касп.), товхына́ты ’штурхаць’ (жабін., ЛА, 2), сюды ж таўхну́ць ’піхнуць, штурхануць’ (Сл. ПЗБ, Яўс.), таўхану́ць ’тс’ (Бяльк., Рам. 3, Сержп. Прымхі), талхану́ць ’тс’ (Сл. ПЗБ). Карскі (2–3, 38) бачыў тут змененую аснову *tъl̥k‑ (гл. таўкаць, таўкці), магчыма, пад уплывам іншых гукапераймальных дзеясловаў тыпу бахаць, тахаць, тарарахаць і пад. Параўн. талахкаць, талохнуцца, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)