та́ры

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, нескланяльны

адз. мн.
Н. та́ры та́ры
Р. та́ры та́ры
Д. та́ры та́ры
В. та́ры та́ры
Т. та́ры та́ры
М. та́ры та́ры

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

та́ры нескл., ж., муз. та́ри

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

та́ры, нескл., ж.

Мнагаструнны шчыпковы музычны інструмент, пашыраны на Каўказе і ў Сярэдняй Азіі. Гаварылі зурны, і гудзелі тары, І стаяў у песнях Ардашат. Броўка. Звон зурны, і чанура, і тары, Што ў сугучнасць зліліся адну, Павялічваюць сэрца ўдары... Гурло.

[Грузінскае tari.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

та́рыа́ры, нескл. (разм.).

Пустая размова, балбатня.

Т. разводзіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

та́рыа́ры

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, нескланяльны

мн.
Н. та́рыа́ры

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

та́рыа́ры прост. та́рыа́ры.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

та́рыа́ры нескл., разг. та́рыа́ры

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

та́рыа́ры, нескл.

Разм. Пустая размова, балбатня. Высокі, бялявы [хлопец] .. падыходзіць да цёткі, кланяецца ў пояс: — Прабачце, калі ласка. Тары-бары нам некалі разводзіць.. Мы шукаем гарманіста. Жычка. Трэба было сабраць усю сілу волі, каб не пачаць вось гэтак весці з ім [дзядзькам] тары-бары, і брацца за больш сур’ёзную справу. Карпюк. — Адчапіся! — лена махнула рукой гаспадыня. І да Марыхен: — А ты... ты не павінна тут разводзіць з .. [хлопцамі] свае дурныя тарыбары. Брыль. // у знач. вык. Ужываецца паводле знач. дзеясл. гаварыць, балбатаць. Яму — пра справу, а ён — тары-бары.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Та́рыа́ры ’пустая размова, балбатня’ (ТСБМ), ’пустыя размовы’ (дзісн., Нар. сл.); сюды ж тараба́рыць ’балбатаць’ (ТСБМ), тараба́рыцца ’бязладна, шумна размаўляць’ (Юрч. Вытв.). Укр. та́ри‑ба́ри ’балбатня’, дыял. тараба́ри ’інтымная размова; пустая балбатня’, рус. та́ры‑ба́ры ’балбатня’, дыял. тараба́ры ’балбатня, размова’. Спалучэнне дзвюх рыфмаваных асноў не зусім высветленага паходжання, магчыма, гукапераймальнай прыроды. Першую з іх атаясамліваюць з элементам та́р(ы/а)‑ у тарато́рыць (гл.), суадносным з тала‑ ў талатоніць (гл.), другую — з ба́р(ы/а), напрыклад, ва ўкр. ба́ры ’балбатня’, у рус. бараба́ритъ ’тараторыць’, паводле Саднік і Айцэтмюлера (2, 123), суадноснае з бала‑ (гл. балакаць, балабоніць), якія з’яўляюцца ўтварэннямі, што ўзыходзяць да і.-е. *bha‑ (Фасмер, 4, 25; ЕСУМ, 5, 522; 1, 142–143; Мельнічук, Этимология–1987, 61; Варбат, Этимология–1982, 26). Паводле Варбат (Этимология–1984, 38), значэнне ’гаварыць’ для спалучэння другаснае, асноўнае — ’адходы вытворчасці’, што да *toriti (< *terti, гл. церці) і *bьrati (гл. браць). Праблематычна, хутчэй за ўсё, пераважала першаснае сінкрэтычнае значэнне.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

та́ра

‘музычны інструмент’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. та́ра та́ры
Р. та́ры та́р
Д. та́ры та́рам
В. та́ру та́ры
Т. та́рай
та́раю
та́рамі
М. та́ры та́рах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)