та́нгенс, -а, мн. -ы, -аў, м.

Трыганаметрычная функцыя, роўная адносінам сінуса дадзенага вугла да косінуса дадзенага вугла.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

та́нгенс

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. та́нгенс та́нгенсы
Р. та́нгенса та́нгенсаў
Д. та́нгенсу та́нгенсам
В. та́нгенс та́нгенсы
Т. та́нгенсам та́нгенсамі
М. та́нгенсе та́нгенсах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

та́нгенс м., мат. та́нгенс

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

та́нгенс мат. та́нгенс, -са м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

та́нгенс, ‑а, м.

Адна з трыганаметрычных функцый вострага вугла, якая раўняецца (у прамавугольным трохвугольніку) адносіне катэта, што ляжыць супраць дадзенага вострага вугла, да другога катэта.

[Ад лац. tangens — які датыкаецца.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ката́нгенс, ‑а, м.

Трыганаметрычная функцыя — тангенс дапаўняльнага вугла.

[Ад лац. co — разам і tangens — датычны.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)