сі́тны, -ая, -ае.

1. Прасеяны праз сіта.

Сітная мука.

2. Спечаны з такой мукі.

С. хлеб.

Купіць паўбулкі сітнага (наз.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сі́тны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. сі́тны сі́тная сі́тнае сі́тныя
Р. сі́тнага сі́тнай
сі́тнае
сі́тнага сі́тных
Д. сі́тнаму сі́тнай сі́тнаму сі́тным
В. сі́тны (неадуш.)
сі́тнага (адуш.)
сі́тную сі́тнае сі́тныя (неадуш.)
сі́тных (адуш.)
Т. сі́тным сі́тнай
сі́тнаю
сі́тным сі́тнымі
М. сі́тным сі́тнай сі́тным сі́тных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

сі́тны в разн. знач. си́тный;

~ная мука́ — си́тная мука́;

с. хлеб — си́тный хлеб

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сі́тны, ‑ая, ‑ае.

1. Прасеяны праз сіта. Сітная мука.

2. Спечаны з прасеянай праз сіта мукі. Гаспадыня напаіла мяне салодкім чаем са свежым, яшчэ цёпленькім, сітным хлебам.. Сяргейчык. / у знач. наз. сі́тны, ‑ага, м. Купіць сітнага.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

си́тный сі́тны;

си́тный хлеб сі́тны хлеб, сі́тніца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Сі́тніца1 ‘ажына валасістая, Luzula pilosa (L.) Willd.’ (маг., Кіс.), ‘ажына, Luzula (Байк. і Некр., Інстр. 2). Да сіт, сі́тнік (гл.); назва дадзена з прычыны змяшэння з сітнікам (гл. Аненкаў, 200).

Сі́тніца2 ‘хлеб, спечаны з прасеянай мукі; сітны (або белы) хлеб’ (ТСБМ, Нас., Шат., Сл. ПЗБ, Ян., Жд. 1, Янк. 2, Варл.), ‘сітная мука’ (Нар. сл.), сі́тніксітны хлеб’ (Касп., Нік., Оч., Мат. Гом., Нар. сл.), сітня́к (Сцяшк.), сі́тны (Нас., Др.), сі́тны хлеб (Сл. ПЗБ) ‘тс’, сі́тні ‘пшанічны’ (Сцяшк. Сл.). Дэрыват ад сі́тны ‘прасеяны праз сіта’, якое ад сіта (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сі́тніца, ‑ы, ж.

Разм. Хлеб, спечаны з прасеянай мукі; сітны хлеб. [Валодзя] купіў акраец сітніцы. Чорны. Калі праходзілі міма пякарні і адтуль дыхнула цёплым, хмельным пахам сітніцы, Алесь успомніў, што ў кішэні ў яго ёсць яшчэ недзе адна «лагермарка». Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хлеб, -а, мн. хлябы́, хлябо́ў, м.

1. толькі адз. Прадукт харчавання, які выпякаецца з мукі.

Чорны х.

Сітны х.

Пшанічны х.

2. толькі адз. Зерне, якое мелецца на муку.

Нарыхтоўка хлеба.

Уборка хлеба.

Х. — усяму галава (прыказка).

3. Зерневыя расліны (жыта, пшаніца і пад.) на корані.

Добра ўрадзіў хлеб.

Хлябы ў рост чалавека.

4. толькі адз., перан. Сродкі для існавання, заробак.

Цяжкай працай здабываць свой х.

Адабраць чужы х.

Аб адным хлебе (разм.) — у нястачы, адчуваючы недахоп у ежы.

Без хлеба сядзець (разм.) — быць незабяспечаным сродкамі для існавання.

Жыць на ласкавым хлебе (разм.) — жыць на чыім-н. утрыманні, з чыёй-н. ласкі.

Зайцаў хлеб — рэшткі яды, прывезеныя з поля, з лесу дзецям.

І то хлеб (разм.) — і гэта добра.

Лёгкі хлеб (разм.) — пра лёгкую, бестурботную працу.

Надзённы хлеб — тое, што патрэбна для жыцця.

Не вялікі хлеб (разм.) —

1) не вельмі добра;

2) невысокая аплата працы, не зусім забяспечаныя ўмовы жыцця.

Пасадзіць на хлеб і ваду (разм.) — пакараць голадам, абмежаваць у ядзе каго-н.

Хлеб ды соль (разм.) — прыемнага, добрага апетыту (пажаданне таму, каго засталі за ядой).

Цяжкі хлеб (разм.) — праца, якая патрабуе вялікіх намаганняў, цяжкая фізічная праца.

|| памянш.-ласк. хлябо́к, -бка́, м. (да 1—3 знач.).

|| прым. хле́бны, -ая, -ае (да 1—3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

крывы́, ‑ая, ‑ое.

1. Выгнуты, з загібамі; не роўны, не прамы. Крывы сук. Крывая шабля. □ Між палёў шырокіх, Як змяя якая, Цягнецца дарога, Вузкая, крывая. Колас. У лесе ўсякія дрэвы бываюць. Тое крывое, тое аднабокае. Ермаловіч.

2. Ненармальны, пакалечаны (пра часткі цела). Крывы палец. Крывое плячо. □ Калі ўжо, бывае, няма ніякай работы, — дзед, кульгаючы на крывую левую нагу, абыдзе за дзень усю ваколіцу. Якімовіч.

3. Разм. З пашкоджанай нагой (нагамі); кульгавы. Назаўтра на імя Міхала крывы Пракоп прынёс тэлеграму. Васілевіч. / у знач. наз. крывы́, ‑ога, м.; крыва́я, ‑ой, ж. Крывы з прамога смяецца. З нар.

4. Перакошаны, пахілены набок. У маленькіх крывых акенцах не ў меру пышна ззяла яснае святло. Зарэцкі. Крывыя подпісы мужыкоў занялі ўвесь ліст паперы. Колас. // Які дае скажонае адлюстраванне. Крывое люстэрка.

5. перан. Іранічны, пагардлівы (пра позірк, ўсмешку і пад.). Гледзячы Кірылу проста ў вочы.., незнаёмы спытаў з крывой усмешкай: — Што ж гэта ты, друг сітны, сказаўшы «а», не сказаў «бэ». Не хапіла духу? Шамякін.

6. у знач. наз. крыва́я, ‑ой, ж. Спец. Непрамая лінія. Правесці крывую.

7. у знач. наз. крыва́я, ‑ой, ж.; чаго. Графічны паказ пры дапамозе крывой лініі суадноснасці колькасных паказчыкаў якога‑н. працэсу. Крывая ападкаў. Крывая тэмпературы.

•••

Глядзець крывым вокам гл. глядзець.

Крывая душа гл. душа.

Крывое кола гл. кола.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)