сінява́, -ы́, ж.

Сіні колер, сіняя прастора.

С. возера.

Тканіна з сінявой.

С. неба.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сінява́

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. сінява́
Р. сінявы́
Д. сіняве́
В. сіняву́
Т. сіняво́й
сіняво́ю
М. сіняве́

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

сінява́ ж. синева́, синь

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сінява́, ‑ы, ж.

Сіні колер чаго‑н. Новы дзень вядзе мяне праз вецер, Праз ільноў густую сіняву. Бялевіч. Возера, растварыўшы ў сабе фарбы зары, успыхвае сінявой. Хомчанка. Няспынна хвалі ўдаль плывуць, Адбіўшы неба сіняву. Танк. // Сіняватае адценне чаго‑н. Матавая сінява варанёнай сталі. □ У Меера адна шчака была паголена да сінявы, а другая густа парасла чорным каракулем. Карпюк. // Сіняя прастора, сіняя паверхня (пра мора. неба, паветра). Як мары, белыя бярозы Пад сінявой начной стаяць. Багдановіч. Мы крочым з вёскі росным лугам Да бугскай воднай сінявы. Арочка. Чырвоныя ствалы соснаў высока-высока ўзнесліся ў глыбокую і нерухомую сіняву неба. Лынькоў. // Сіні туман, смуга. Далёкі лес ахутаны туманнай сінявой, а наперадзе густой зялёнай сцяной стаіць хвойнік. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сіня́ва-чо́рны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. сіня́ва-чо́рны сіня́ва-чо́рная сіня́ва-чо́рнае сіня́ва-чо́рныя
Р. сіня́ва-чо́рнага сіня́ва-чо́рнай
сіня́ва-чо́рнае
сіня́ва-чо́рнага сіня́ва-чо́рных
Д. сіня́ва-чо́рнаму сіня́ва-чо́рнай сіня́ва-чо́рнаму сіня́ва-чо́рным
В. сіня́ва-чо́рны (неадуш.)
сіня́ва-чо́рнага (адуш.)
сіня́ва-чо́рную сіня́ва-чо́рнае сіня́ва-чо́рныя (неадуш.)
сіня́ва-чо́рных (адуш.)
Т. сіня́ва-чо́рным сіня́ва-чо́рнай
сіня́ва-чо́рнаю
сіня́ва-чо́рным сіня́ва-чо́рнымі
М. сіня́ва-чо́рным сіня́ва-чо́рнай сіня́ва-чо́рным сіня́ва-чо́рных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

сіня́ва-шэ́ры

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. сіня́ва-шэ́ры сіня́ва-шэ́рая сіня́ва-шэ́рае сіня́ва-шэ́рыя
Р. сіня́ва-шэ́рага сіня́ва-шэ́рай
сіня́ва-шэ́рае
сіня́ва-шэ́рага сіня́ва-шэ́рых
Д. сіня́ва-шэ́раму сіня́ва-шэ́рай сіня́ва-шэ́раму сіня́ва-шэ́рым
В. сіня́ва-шэ́ры (неадуш.)
сіня́ва-шэ́рага (адуш.)
сіня́ва-шэ́рую сіня́ва-шэ́рае сіня́ва-шэ́рыя (неадуш.)
сіня́ва-шэ́рых (адуш.)
Т. сіня́ва-шэ́рым сіня́ва-шэ́рай
сіня́ва-шэ́раю
сіня́ва-шэ́рым сіня́ва-шэ́рымі
М. сіня́ва-шэ́рым сіня́ва-шэ́рай сіня́ва-шэ́рым сіня́ва-шэ́рых

Крыніцы: piskunou2012, prym2009, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

сінь, сінява, просінь, блакіт, блакітнасць, лазурак

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

металі́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Зроблены з металу. Металічныя канструкцыі. □ Пагарэльскі здымае з рамы цяжкую накрыўку і ў зямлі відно, як ляжаць металічныя мадэлі. Скрыган. Рэч хутчэй нагадвала ружжо, са ствала якога выглядала вострая металічная страла. Шашкоў.

2. Які мае адносіны да металу, звязаны з апрацоўкай металу. Дзіўна выглядалі тады белыя, надзвычайна чыстыя кветкі.. на яго [Захарыя] шырокай далоні, цёмнай ад металічнага пылу, ад машыннага масла. Самуйлёнак.

3. Уласцівы металу, падобны на метал. [Хвалі] былі сінява-чорныя з глухім металічным бляскам. Зарэцкі. // перан. Які нагадвае гукі ўдару аб метал. Металічны голас. □ Рыжая асака, не кранутая ў свой час касой, стаяла напаўроста ў вадзе і пазвоньвала пад ветрам металічным звонам. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)