сцюдзё́на

прыслоўе, утворана ад прыметніка

станоўч. выш. найвыш.
сцюдзё́на - -

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

сцюдзёна нареч., разг. студёно, хо́лодно; свежо́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сцюдзёна, безас. у знач. вык.

Разм. Пра нізкую тэмпературу паветра. Ля кручы было сцюдзёна, дзьмуў золкі вецер. Быкаў. Віхор пачаў круціць, Маланка заіграла — І сцюдзёна і жудасна зрабілася. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жаўне́р, ‑а, м.

Уст. Салдат польскай арміі. Блішчыць сцюдзёна штык жаўнера, грыміць сярдзіта барабан. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гляк, ‑а, м.

Нізкая гліняная пасудзіна з выпуклымі бакамі і вузкім горлам. Хомка занёс бабам на жніво гляк сцюдзёна[й] вады. Гарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зы́бісты, ‑ая, ‑ае.

1. Хвалісты, з зыбам. [За яварамі] — белавата-серабрысты і сцюдзёна-зыбісты плеск сажалкі. Ракітны.

2. Зыбкі, хісткі. На чаўне хтосьці крыкне «ратуйце!». Пойдзе лямант па зыбістай гаці. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ся́дравы, сядро́вы ’халодны, сцюдзёны, золкі’ (баран., лях., Сл. ПЗБ; ЛА, 2, Сцяшк.), ся́драны ’тс’ (чэрв., Сл. ПЗБ; ЛА, 2), ся́драва ’халаднавата’ (Нас., Чач.), ся́драва, ся́драво, сядро́ва ’холадна, сцюдзёна’ (лях., асіп., Сл. ПЗБ; Сцяшк.), сідра́ва ’халаднавата, з сырым ветрам’ (Бяльк.), ся́дранасцюдзёна, холадна’ (чэрв., ЛА, 2), сядры́цца ’лютаваць (пра мароз)’ (чач., Жыв. НС). Паводле аўтараў Сл. ПЗБ (там жа), з літ. siaudrùs ’гулкі, звонкі ад холаду’, siadìmas ’гул, гудзенне, шапаценне’, што не пераконвае. Іншы шлях этымалагізацыі адкрываюць гэтыя словы ў значэнні ’цвердаваты, хрумсткі, ядраны’ (лях., Сл. ПЗБ, Сцяшк.), параўн. сядзёр (гл.), што дазваляе звязаць іх з наступнымі словамі, гл. Да семантыкі параўн. ядране́ць = рус. холодать (Некр. і Байк.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

маро́з, ‑у, м.

1. Моцны холад, сцюжа. Мароз браўся мацней, гулка біў у сцены. Лынькоў. Пёк добры мароз, хоць і быў ужо красавік месяц. Шамякін. // Тэмпература паветра ніжэй нуля. Два градусы марозу. // Месца, дзе вельмі холадна, сцюдзёна. Вынесці мяса на мароз. Прыйсці з марозу. // Іней, наледзь на шыбах. Люда сядзела ў кутку, каля зацягнутага марозам акна. Брыль.

2. звычайна мн. (маразы́, ‑оў). Халоднае надвор’е з вельмі нізкай тэмпературай. Маласнежная зіма, маразы, ранні прыход вясны стварылі пэўныя цяжкасці ў правядзенні палявых работ. «Звязда».

•••

Дзед Мароз гл. дзед.

Мароз па скуры (па спіне) ідзе (прайшоў, прабег) — пра адчуванне холаду ад страху, моцнага хваляванне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

холадна, зябка; сцюдзёна, знобка (абл.); дрогка (перан.) □ хоць сабак ганяй, хоць ваўкоў ганяй, як у лядоўні

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

Калычы́ ’гетры’ (гарад., Касп.; Німа калычоў адзець, а сцюдзёна). Цікава, што лексема звярнула на сябе ўвагу Эпімаха–Шыпілы (гл. таксама Сл. Эп.-Шып.). З іншаславянскіх магчымых паралелей серб.-харв. не зусім дакладвае кальаче ’галёшы’, якое ў Слаўскага, 2, 32, разглядаецца як даволі архаічнае запазычанне, параўн. аднак Скок, 2, 37. дзе kaljaće разглядаецца як белградскі неалагізм, вынік кантамінацыі kalošne < galošne і kaljati (да käo, прасл. каlъ). Фактычна (паколькі версія Скока не бездакорная ў фармальным плане) этымалагічная праблема бел. і серб.-харв. слоў аднолькавая: або параўнальна новае запазычанне і яго магчымая трансфармацыя, або даўняе ўтварэнне (хутчэй за ўсё запазычанне). Цяжкасць нашай задачы ў тым, што слова зафіксавана толькі аднойчы, а ілюстрацыя дадатковай інфармацыі не дае. Перыферыйны характар лексемы сапраўды не выключае, што яна рэпрэзентуе архаічную фор%іу запазычання; параўн. ‑c‑ у *xolša, а таксама меркаванні Скока, І, 670, адносна паходжання ‑sri‑ у klašnja⇉(sn < cčbn). Відавочна, што структура бел. лексемы параўнальна з іншымі магчыма роднаснымі (гл. пад калоша) вымушае дапускаць трансфармацыю структуры (у выніку адаптацыі запазычання?). Бачыць тут новае запазычанне з той жа крыніцы, да якой узыходзіць рус. калошы ’галёшы’, няма падстаў як з фармальнага пункту погляду, так і паводле семантычнага крытэрыю. Семантыка бел. слова сведчыць на карысць архаічнага паходжання, паколькі адпавядае даўняму сінкрэтызму значэнняў гэтай рэаліі. Нельга выключыць, што разглядаемая лексема з’яўляецца слав. архаізмам (а поўнач Беларусі — зона магчымай кансервацыі лексічнай архаікі) або слав. інавацыяй; на гэту магчымасць звярнуў увагу Мартынаў (вусн. паведамл.), маючы на ўвазе як семантычную паралель лац. tibiāle (да tlbia ’галёнка’) ’род галёнкавай абмоткі або панчохі’, тое ж і нагавіцы і да т. п. Калі разумець калымы як славянскае ўтварэнне, можна паспрабаваць, як паказвае лац. прыклад, звязваць бел. лексему з гіпатэтычнай назвай галёнкі *kol∼. Цяжкасці такога рашэння відавочныя. Можна прапанаваць разуменне семантыкі, якое выцякае з магчымага супастаўлення з слав. kolo або з дзеясловам *koliti, рэальна зафіксаваны як быццам толькі ў ст.-польск. мове. З пункту погляду рэалій разумець калымы як першапачатковае ’анучы’, ’шырокія абмоткі’ цалкам магчыма, больш цяжка вытлумачыць слова* утварэнне. Ёсць яшчэ і такі варыянт тлумачэння, які дапускае, што слова можа быць мясцовай інавацыяй, напрыклад, семантычнай, калі яно суадносіцца з рус. уладз. калышки ’жаночыя чаравікі з суконных абрэзкаў’, ярасл. ’рэшткі стаптанага і падранага абутку, апоркі’. Параўн. уладз. палички ’чаравікі’. Інавацыя магла адбыцца на базе значэння ’палатняны абутак, якім абмотваюць ногі’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)