сухапу́тны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. сухапу́тны сухапу́тная сухапу́тнае сухапу́тныя
Р. сухапу́тнага сухапу́тнай
сухапу́тнае
сухапу́тнага сухапу́тных
Д. сухапу́тнаму сухапу́тнай сухапу́тнаму сухапу́тным
В. сухапу́тны (неадуш.)
сухапу́тнага (адуш.)
сухапу́тную сухапу́тнае сухапу́тныя (неадуш.)
сухапу́тных (адуш.)
Т. сухапу́тным сухапу́тнай
сухапу́тнаю
сухапу́тным сухапу́тнымі
М. сухапу́тным сухапу́тнай сухапу́тным сухапу́тных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

сухапу́тны, -ая, -ае.

Які мае адносіны да дзеянняў на сушы, руху па сушы.

Сухапутныя войскі.

Сухапутнае падарожжа.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вае́нна-сухапу́тны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. вае́нна-сухапу́тны вае́нна-сухапу́тная вае́нна-сухапу́тнае вае́нна-сухапу́тныя
Р. вае́нна-сухапу́тнага вае́нна-сухапу́тнай
вае́нна-сухапу́тнае
вае́нна-сухапу́тнага вае́нна-сухапу́тных
Д. вае́нна-сухапу́тнаму вае́нна-сухапу́тнай вае́нна-сухапу́тнаму вае́нна-сухапу́тным
В. вае́нна-сухапу́тны (неадуш.)
вае́нна-сухапу́тнага (адуш.)
вае́нна-сухапу́тную вае́нна-сухапу́тнае вае́нна-сухапу́тныя (неадуш.)
вае́нна-сухапу́тных (адуш.)
Т. вае́нна-сухапу́тным вае́нна-сухапу́тнай
вае́нна-сухапу́тнаю
вае́нна-сухапу́тным вае́нна-сухапу́тнымі
М. вае́нна-сухапу́тным вае́нна-сухапу́тнай вае́нна-сухапу́тным вае́нна-сухапу́тных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

во́йска, -а, мн. -і, войск і -аў, н.

Узброеныя сілы дзяржавы або частка іх.

Сухапутныя войскі.

|| прым. вайско́вы, -ая, -ае.

Вайсковыя злучэнні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

во́йска, ‑а, н.

Узброеныя сілы дзяржавы або частка іх; армія. Рэгулярнае войска. Тэрытарыяльнае войска. Сухапутныя войскі. □ [Маці:] — Смела йдзі, сынок, у войска, Барані ты волю. Чарот.

•••

Кадравае войска — пастаяннае рэгулярнае войска, якое ў мірны час мае няпоўны састаў афіцэраў і сержантаў (кадраў) для падрыхтоўкі штогодніх прызываў радавых.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сухапу́ць ’сухая, нягразкая дарога’ (Барад.), сухапу́цце ’суша, зямля, а таксама дарога па сушы’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Сл. ПЗБ, Яшк.), сухопу́цье ’суша’ (ТС), сухапу́тны ’сухаземны’ (Некр. і Байк.): сухапутныя чэрці вы (лаянк.) (Бяльк.). Да сухі і пуць, гл. Параўн. укр. дыял. сухопу́ть ’астравок на балоце’ (Чарапанава, Геогр.), рус. сухопу́ты ’сухазем’е’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

а́рмія, -і, мн. -міі, -мій, ж.

1. Сукупнасць узброеных сіл дзяржавы.

Служыць у арміі.

Дзеючая а. (войска, якое ў час вайны знаходзіцца на фронце).

2. Сухапутныя ўзброеныя сілы ў адрозненне ад марскіх і паветраных сіл.

3. Аператыўнае вайсковае аб’яднанне з некалькіх карпусоў, дывізій аднаго або некалькіх родаў войск.

Танкавая а.

4. перан., каго. Наогул — вялікая колькасць нечым аб’яднаных людзей.

А. настаўнікаў.

А. змагароў за мір.

|| прым. арме́йскі, -ая, -ае (да 1—3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сухапу́тны, ‑ая, ‑ае.

1. Які праходзіць па сушы, размешчаны на ёй. — Служыў я і на сухапуцці, — адказвае Буханцаў. — Усё роўна граніца. Ці сухапутная, ці марская, яна павінна ахоўвацца з усёй пільнасцю. Хадкевіч. Пазней беларускія купцы накіроўваліся ў заходнееўрапейскія краіны ўжо сухапутным шляхам праз Нольшчу і Германію. Жураўскі.

2. Які жыве або расце на сушы. Чайкі лямантавалі, скардзіліся на нахабнае парушэнне сухапутнай птушкай іхніх марскіх межаў. Караткевіч. // Разм. Пра людзей, што жывуць і працуюць на сушы. — Канец, відаць, ці яшчэ мо паходзім? — без ценю панікі ў голасе пытаецца з-за аеру наш сухапутны энтузіяст [Юрка]. Брыль.

3. Які адбываецца на сушы. Сухапутны паход. // Які дзейнічае на сушы, перамяшчаецца па сушы. Сухапутныя войскі. Сухапутны транспарт.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

а́рмія, ‑і; Р мн. ‑ій; ж.

1. Сукупнасць узброеных (сухапутных. марскіх, паветраных) сіл дзяржавы. Савецкая Армія. Служыць у арміі. Прызывацца ў армію.

2. Сухапутныя ўзброеныя сілы (у адрозненне ад ваенна-марскіх і ваенна-паветраных сіл).

3. Злучэнне я некалькіх корпусаў або дывізія аднаго або некалькіх родаў войск, якія прызначаны для вядзення ваенных аперацый. Танкавая армія. Армія Заходняга фронту. Рэзервовая армія.

4. У дакастрычніцкай Расіі — асноўная маса сухапутных войск, якая не мела службовых прывілей, у адрозненне ад гвардыі.

5. перан.; каго-чаго. Вялікая колькасць людзей, аб’яднаных якой‑н. агульнай справай, прыкметай. Працоўная армія. Армія барацьбітоў за мір. Армія сельскіх настаўнікаў. □ Арміі грабароў і машын пайшлі ў наступленне на балоты. Лынькоў. // Вялікая колькасць каго‑н. Але гэта было нішто перад усёй колькасцю пінгвінавай арміі. Маўр.

•••

Дзеючая армія — часці арміі, якія ў час вайны знаходзяцца на фронце.

Кадравая армія — тое, што і кадравае войска (гл. войска).

Чырвоная Армія — назва Савецкай Арміі з 1918 да 1946 года.

[Фр. armée ад лац. armo — узбройваю.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сі́ла, -ы, мн. -ы, сіл, ж.

1. Здольнасць жывых істот напружаннем мышц рабіць фізічныя рухі, дзеянні; фізічная энергія або маральная магчымасць чалавека, жывёліны актыўна дзейнічаць.

Мець немалую сілу.

Страціць сілу.

Набрацца сіл.

Прымяніць сілу (фізічнае ўздзеянне).

2. спец. Велічыня, якая з’яўляецца мерай механічнага ўзаемадзеяння цел; энергія, якая ўздзейнічае на матэрыю, цела, а таксама ступень інтэнсіўнасці, напружанасці гэтай энергіі.

С. зямнога прыцяжэння.

С. цяжару.

С. электрычнага току.

3. звычайна мн. Матэрыяльная аснова як крыніца энергіі, дзейнасці.

Сілы прыроды.

4. чаго. Здольнасць праяўлення якой-н. дзейнасці, стану, якая адрозніваецца пэўнай ступенню напружанасці, накіраванасці.

С. характару.

С. духу.

5. Улада, магутнасць, уплыў.

Магутная і непераможная с. барацьбітоў за мір.

6. Сутнасць, сэнс (разм.).

Уся с. ў тым, што чалавек гэты — майстар сваёй справы.

7. Значэнне, дзейнасць, правамоцтва.

Закон уступае ў сілу з 1 студзеня.

С. закона.

8. мн. Грамадская група, наогул людзі, якія вызначаюцца якімі-н. характэрнымі прыкметамі або накіраванасцю ў сваёй дзейнасці.

Дэмакратычныя сілы міру.

Лепшыя філарманічныя сілы.

Творчыя сілы інтэлігенцыі.

9. мн. Тое, што і войскі.

Сухапутныя сілы.

Узброеныя сілы краіны.

10. Т мн. сі́ламі. Пры дапамозе, з удзелам каго-н.

Сіламі аднавяскоўцаў адрамантавалі дарогу.

11. каго-чаго. Велізарная колькасць, мноства (разм.).

Гэты чалавек мае сілу дабра ўсякага.

Ад сілы (разм.) — самае большае.

З сілай — з вялікім уздымам, пачуццём (гаварыць, спяваць і пад.).

З усёй сілы або на ўсю (поўную) сілу або з усіх сіл — з найбольшым напружаннем; што ёсць моцы.

(Не) па сіле каму або (не) пад сілу каму — пра адпаведнасць (неадпаведнасць) магчымасцей каго-н. рабіць што-н.

(Не) у сілах — (не) магчы зрабіць што-н.

Нячыстая сіла (разм.) — чорт, д’ябал.

Па меры сіл — адпаведна з сіламі, з магчымасцямі.

У сіле (разм.) —

1) у стане фізічнага і духоўнага росквіту;

2) у разгары, у росквіце.

Усімі сіламі — прыкладваючы ўсё старанне, намаганні.

Цераз сілу — звыш магчымасцей, жадання.

|| прым. сілавы́, -а́я, -о́е (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)