армія, ‑і; Р мн. ‑ій; ж.

1. Сукупнасць узброеных (сухапутных. марскіх, паветраных) сіл дзяржавы. Савецкая Армія. Служыць у арміі. Прызывацца ў армію.

2. Сухапутныя ўзброеныя сілы (у адрозненне ад ваенна-марскіх і ваенна-паветраных сіл).

3. Злучэнне я некалькіх корпусаў або дывізія аднаго або некалькіх родаў войск, якія прызначаны для вядзення ваенных аперацый. Танкавая армія. Армія Заходняга фронту. Рэзервовая армія.

4. У дакастрычніцкай Расіі — асноўная маса сухапутных войск, якая не мела службовых прывілей, у адрозненне ад гвардыі.

5. перан.; каго-чаго. Вялікая колькасць людзей, аб’яднаных якой‑н. агульнай справай, прыкметай. Працоўная армія. Армія барацьбітоў за мір. Армія сельскіх настаўнікаў. ▪ Арміі грабароў і машын пайшлі ў наступленне на балоты. Лынькоў. // Вялікая колькасць каго‑н. Але гэта было нішто перад усёй колькасцю пінгвінавай арміі. Маўр.

•••

Дзеючая армія — часці арміі, якія ў час вайны знаходзяцца на фронце.

Кадравая армія — тое, што і кадравае войска (гл. войска).

Чырвоная Армія — назва Савецкай Арміі з 1918 да 1946 года.

[Фр. armée ад лац. armo — узбройваю.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)