супо́лка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. супо́лка супо́лкі
Р. супо́лкі супо́лак
Д. супо́лцы супо́лкам
В. супо́лку супо́лкі
Т. супо́лкай
супо́лкаю
супо́лкамі
М. супо́лцы супо́лках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

супо́лка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак, ж.

1. Аб’яднанне людзей, якія маюць агульныя мэты і задачы.

С. «Загляне сонца і ў наша аконца» выдавала кніжкі і навукова-папулярныя брашуры.

2. разм. Наогул якая-н. група, аб’яднанне, арганізацыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

супо́лка ж. соо́бщество ср.; това́рищество ср.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

супо́лка, ‑і, ДМ ‑лцы, ж.

Аб’яднанне людзей, якія ставяць сабе якія‑н. агульныя задачы; арганізацыя. Далей Іларыён Свянціцкі пытаецца пра выдавецкую суполку «Наша хата», пра яе паявы ўзнос. «Полымя». Акрамя беларускай класікі, суполка [«Загляне сонца і ў наша вакенца!»] выдавала і навукова-папулярныя брашуры. Семашкевіч. // Разм. Наогул якая‑н. група, аб’яднанне. [Таня] станавілася кіраўніком гэтай суполкі трох саламяных удоў. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Супо́лка ’аб’яднанне людзей, злучаных агульнымі мэтамі, умовамі, задачамі; арганізацыя, таварыства’ (ТСБМ, Ласт., Варл.), ’сумесная работа’ (Сцяшк.), ’група людзей за супольнай работай’ (ваўк., Сл. ПЗБ), су́палка ’тс’ (Гарэц.). У іншых славянскіх мовах з прыст. с‑/s‑: укр. спі́лка, польск. spółka, в.-луж. społk, чэш. spolek, славац. spolok. Борысь (570) выводзіць з прыслоўя społu, якое да прасл. *sъ polu ’з (сумесна) паловай’ (гл. палова, супольны).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Спо́лкасуполка, таварыства’ (Скарбы). З польск. spółka ‘тс’, параўн. суполка (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

общи́на ж.

1. ист. абшчы́на, -ны ж.;

2. (общество, организация) уст. супо́лка, -кі ж.; (товарищество) тавары́ства, -ва ср.;

религио́зная общи́на рэлігі́йная супо́лка (рэлігі́йнае тавары́ства);

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

жо́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Замужняя жанчына ў адносінах да свайго мужа. Адзінока жыў на дальнім хутары З жонкай і дачкой Кажан Рыгор. Панчанка. Мужык і жонка — адна суполка. З нар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Во́бшчаства ’грамадства’; ’грамада, суполка’ (КТС), вобчыства ’грамада’ (Бяльк.). Запазычанне з рус. общество (Крукоўскі, Уплыў 21–22).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Расхе́ўрыс, росхе́ўрыс ’разыходжанне’ (ТС). Іранічнае ўтварэнне на базе хе́ўра ’кампанія’ (гл. хэўра) або хаўру́с ’супольнасць, суполка’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)