су́пер

‘супервокладка’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. су́пер су́перы
Р. су́пера су́пераў
Д. су́перу су́перам
В. су́пер су́перы
Т. су́перам су́перамі
М. су́перы су́перах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

Су́пер ’найвышэйшай якасці’, у складаных словах супер ’звыш-, над-’ (ТСБМ). У якасці самастойнага слова з англ. super ’які пераўзыходзіць звычайнае’, што з кампазітаў, у складзе якіх паходзіць з лац. super ’зверху, над’, параўн. рус. аргат. су́пер, су́перский (Хмялеўскі, Зб. Макіенку, 677–679).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

супер...

Першая састаўная частка складаных слоў якая ўтварае:

1) назоўнікі са знач. павышанасці якасці або ўзмацнення дзеяння, напр.: супертанкер, суперцэмент, суперэкспрэс;

2) назоўнікі са знач.: які знаходзіцца на паверхні чаго-н., напр.: супервокладка, суперінфекцыя;

3) прыметнікі са знач. высокай ступені прыкметы, напр.: суперсучасны, супермодны, суперэластычны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

су́пері́ні-камп’ю́тар

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. су́пері́ні-камп’ю́тар су́пері́ні-камп’ю́тары
Р. су́пері́ні-камп’ю́тара су́пері́ні-камп’ю́тараў
Д. су́пері́ні-камп’ю́тару су́пері́ні-камп’ю́тарам
В. су́пері́ні-камп’ю́тар су́пері́ні-камп’ю́тары
Т. су́пері́ні-камп’ю́тарам су́пері́ні-камп’ю́тарамі
М. су́пері́ні-камп’ю́тары су́пері́ні-камп’ю́тарах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

супер...

Першая састаўная частка складаных слоў, якая паказвае на: 1) размяшчэнне зверху, над чым‑н., напрыклад: супервокладка; 2) што‑н. другаснае, паўторнае, напрыклад: суперінфекцыя; 3) старшынство, узначальванне, напрыклад: суперарбітр; 4) вышэйшую ступень якасці чаго‑н. або ўзмоцненае дзеянне, напрыклад: суперэліта, суперартылерыя; 5) найбольшую хуткасць, напрыклад: суперэкспрэс.

[Лац. super — зверху, над.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)