судзі́на

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. судзі́на судзі́ны
Р. судзі́ны судзі́н
Д. судзі́не судзі́нам
В. судзі́ну судзі́ны
Т. судзі́най
судзі́наю
судзі́намі
М. судзі́не судзі́нах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

судзі́на ж., разг. (сосуд) посу́дина

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

судзі́на, ‑ы, ж.

Разм.

1. Пасудзіна. А пад паветкаю прылады: Вазок, калёсы, панарады, Старыя сані, восі, колы І вулляў некалькі на пчолы. Яшчэ някончаных; судзіна, Стары цабэрак, паўасміна. Колас.

2. Невялікае рачное або марское судна.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Су́дзіна ’пасудзіна’ (Сцяшк., Нар. лекс.), судзі́на ’тс’ (ТСБМ, Варл.; гродз., ЖНС), ’невялікая кадушачка для мукі і збожжа’ (узд., Жд. 2), ’вялікая кадушка (на 30–50 пудоў зерня)’ (Сцяц. Сл.), суды́нка ’збанок’ (Дразд., ДАБМ, камент., 822), су́дзя зборн. ’драўляны посуд’ (гродз., Сл. ПЗБ), ст.-бел. судина ’пасудзіна, ёмістасць’, ’судна, лодка’ (Ст.-бел. лексікон). Да су́ды (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Судамы́я ’асоба, што іншых абмаўляе’, судамы́іць ’абгаворваць’ (Варл.). Укладальнік слоўніка звязвае з судзіць ’абгаворваць’ і мыць ’паласкаць’: sudzie i myje jazykom (там жа), што можа ўспрымацца як народнаэтымалагічнае тлумачэнне, параўн. рус. судомо́йка ’пасудамыя; хвашчанка (для мыцця пасуды)’, гл. судзіна, суды. Не выключана сувязь з судо́м (гл.), аргат. судо́міць ’судзіць’ (Веснік БДУ, 1994, 4, 48), параўн. рус. дыял. судомить ’лаяць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сасу́д ’трубчасты орган у целе чалавека ці жывёлы, па якім цячэ кроў або лімфа; у раслін — трубка, па якой праходзяць вільгаць з растворанымі мінеральнымі салямі і іншымі рэчывамі’ (ТСБМ), сасу́д, сасу́да ’тс’ (Сл. ПЗБ). Ст.-бел. сосудъ, судъ ’чаша, судзіна’ (Альтбаўэр). Мажліва паўторнае запазычанне з рус. сосу́д (Крукоўскі, Уплыў, 56), дзе з *sъ + *sǫdъ; гл. суд2 (Фасмер, 3, 728).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лясковачка1, лесковачка ’гаршчочак’ (светлаг., Мат. Гом., Ян.). Няясна. Магчыма, звязана з ляска ’ляшчына’ — дубчыкі з ляшчыны, якімі аплятаўся слабы гаршчок для большай моцы. Параўн. берасцень ’гаршчок, які быў аплецены берастам’. Не выключана найменне гаршка паводле палосак, нанесеных на паверхню. Параўн. польск. laskować ’рабіць жалабкі’, ’пакрываць дранкай, ляскай’, laskowaty ’рыфлены’, а таксама ст.-бел. ляска ’нейкая судзіна’ (Скурат, БЛ, 8, 11). Гл. таксама лязкоўка.

Лясковачка2 ’дзіцячая гульня’ (Ян.), ляскоўка (іграць у ляскоўку) — бел.-рус. ізалекса (Герд, там жа, 32). Відаць, да ляскаць. У пацвярджэнне можна прывесці апісанне гульні ў Бялькевіча: адзін нагінаецца і зажмурвае вочы, яго па спіне б’юць (= ляскаюць), а ён павінен адгадаць, хто ўдарыў (Бяльк., 256).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)