су́дарга

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. су́дарга су́даргі
Р. су́даргі су́дарг
су́даргаў
Д. су́дарзе су́даргам
В. су́даргу су́даргі
Т. су́даргай
су́даргаю
су́даргамі
М. су́дарзе су́даргах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

су́дарга ж., см. су́тарга

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

су́дарга, ‑і, ДМ ‑рзе, ж.

Тое, што і сутарга. Зноў, чамусьці, успомнілася .. [Віцьку] пра бацьку, яго скурчаныя ад сударгі ногі, безнадзейныя воклічы аб дапамозе. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Су́дарга ’сутарга’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ, Сцяшк.; ашм., Станк.), су́дорга ’тс’ (ТС), су́дырга ’тс’ (Бяльк.); з адсячэннем ‑га су́дар ’сутарга’ (Шат., Бір. Дзярж.; віл., Сл. ПЗБ; дзярж., З нар. сл.), су́т(а)ргі ’корчы, кіданне’ (Некр. і Байк.). Укр. су́дорга ’сутарга’, дыял. су́дорога ’рабізна на вадзе ад хуткага цячэння’ (Чарапанава, Геогр.), рус. су́дорога ’сутарга’, дыял. су́дорга ’тс’. Рус. і ўкр. словы ўзводзяцца да су- і *drъgati ’торгаць’, параўн. дзёргаць (Нас.), укр. дергати, рус. дёргать, параўн. літ. sudìrgti ’раззлавацца’; Міклашыч, 42; Брукнер, KZ, 48, 216; Фасмер, 3, 796. Гл. сутарга. Меркаванне пра запазычанне з рускай або ўкраінскай моў у кантактных зонах мае неабавязковы характар, паколькі магчыма азванчэнне ‑т‑ у сутарга ў інтэрвакальным становішчы. Варбат (Слав. языкозн., VII, 105) для беларускіх і ўкраінскіх слоў узнаўляе прасл. *sǫdьrga, для рус.*sǫdorga.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Су́тарга ’рэзкае скарачэнне мышц’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ), ’канвульсія, сударга, эпілепсія’ (Ласт.), су́торга ’тс’ (ТС), суторга ’цік?’: на абодвух ачох суторга скачэ (Полымя, 2001, 3, 253), су́таргі ’торганне, спазмы’ (Некр. і Байк., Ласт.), су́таржсударга’ (Ласт.). Вытворныя з су- ад торгаць (гл.), параўн. сударга.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вы́пруціць, ‑пручу, ‑пруціш, ‑пруціць; зак., што.

Разм. Выпраміць, напружыць. Страшэнная сударга выпруціла і рукі і ногі. Кулакоўскі.

•••

Ногі выпруціць — тое, што і ногі працягнуць (гл. працягнуць).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сукро́, мн. л. сукры́ ’кучары’ (Ласт.), ’локаны’ (Касп.), ’завіткі валасоў або шэрсці’, адз. л. сукра́ (Крывіцкі, вусн. паведамл.), сюды ж сукра́вы ’кучаравы’ (Ласт.), сукрава́ты ’крутавата спрадзены’ (Сл. ПЗБ), сукра́ты ’моцна звіты, ссучаны, тугі’ (Ласт.), сукры́сты ’кучаравы’ (Гарэц., Касп.), ’крута спрадзены’ (Сл. ПЗБ), а таксама вытворныя ад іх: сукраватка (гл.), су́кравіца ’закрутка на крутой нітцы’ (Сл. ПЗБ), сукрак (гл.), су́крат ’скручаная пятля ці вузел на нітцы’ (ЛА, 5); су́кратка ’тс’, су́кратак ’скрутак ільновалакна’ (Сл. ПЗБ), су́кроток ’скручаная нітка пры крутой пражы’, су́кроткасударга’: хватае су́кротка ногі у водзе (КСТ), сукряцы́ ’скручаныя ніткі, заікання ў палатне’, адз. л. сукрец? (Сл. ПЗБ), сукра́ч ’скручаная пятля ці вузлік пры прадзенні’, ’скрутак сена’ (КСТ), сукрані́цы ’закруткі на нітках (Жд. 2), су́крыцца, гл. Да прасл. *sukrъ ’звіты, скручаны’, параўн. літ. sukrùs ’вяртлявы, жвавы; круты’, sùkras ’тс’, лат. sukrs ’жвавы, энергічны’. З іншай ступенню вакалізму гл. сукарак.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)