стылявы́

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. стылявы́ стылява́я стыляво́е стылявы́я
Р. стыляво́га стыляво́й
стыляво́е
стыляво́га стылявы́х
Д. стыляво́му стыляво́й стыляво́му стылявы́м
В. стылявы́ (неадуш.) стыляву́ю стыляво́е стылявы́я (неадуш.)
Т. стылявы́м стыляво́й
стыляво́ю
стылявы́м стылявы́мі
М. стылявы́м стыляво́й стылявы́м стылявы́х

Крыніцы: krapivabr2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

стылявы́ стилево́й;

~выя катэго́рыі — стилевы́е катего́рии;

а́я даскана́ласць — стилево́е соверше́нство

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

стылявы́, ‑ая, ‑ое.

Які мае адносіны да стылю ​1 (у 1, 2 знач.). Стылявая дасканаласць. Стылявыя катэгорыі. □ Апублікаваныя ж у мінулым і пушчаныя ў навуковы ўжытак пераважна дзелавыя помнікі даюць толькі прыблізнае ўяўленне аб запазычаннях старабеларускай мовы, бо дзелавыя помнікі з-за сваёй тэматычнай абмежаванасці і стылявой аднастайнасці змяшчаюць параўнальна мала запазычанай лексікі. Жураўскі. У жанравых і стылявых адносінах байкі Я. Коласа маюць шмат агульнага з дакастрычніцкімі апавяданнямі з цыкла «Казкі жыцця». Казека.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стыль¹, -ю, мн. -і, -яў, м.

1. Сукупнасць характэрных рыс, блізкасць выразных мастацкіх прыёмаў і сродкаў, што абумоўліваюць сабой адзінства якога-н. напрамку ў творчасці.

Нацыянальны с. у жывапісе.

Архітэктурныя стылі.

2. Метад, характар, сукупнасць прыёмаў якой-н. работы, дзейнасці, паводзін.

С. кіраўніцтва.

Вольны с. плавання.

3. Сукупнасць прыёмаў выкарыстання моўных сродкаў для выказвання тых ці іншых ідэй, думак у розных умовах маўленчай практыкі.

С.

Івана Мележа.

Публіцыстычны с.

Навуковы с.

|| прым. стылісты́чны, -ая, -ае і стылявы́, -а́я, -о́е.

Стылістычныя памылкі.

Стылістычны прыём.

Стылявыя катэгорыі.

Стылявая дасканаласць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

жанрава-стылявы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. жанрава-стылявы жанрава-стылявая жанрава-стылявое жанрава-стылявыя
Р. жанрава-стылявога жанрава-стылявой
жанрава-стылявое
жанрава-стылявога жанрава-стылявых
Д. жанрава-стылявому жанрава-стылявой жанрава-стылявому жанрава-стылявым
В. жанрава-стылявы
жанрава-стылявога
жанрава-стылявую жанрава-стылявое жанрава-стылявыя
Т. жанрава-стылявым жанрава-стылявой
жанрава-стылявою
жанрава-стылявым жанрава-стылявымі
М. жанрава-стылявым жанрава-стылявой жанрава-стылявым жанрава-стылявых

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

мастацка-стылявы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. мастацка-стылявы мастацка-стылявая мастацка-стылявое мастацка-стылявыя
Р. мастацка-стылявога мастацка-стылявой
мастацка-стылявое
мастацка-стылявога мастацка-стылявых
Д. мастацка-стылявому мастацка-стылявой мастацка-стылявому мастацка-стылявым
В. мастацка-стылявы
мастацка-стылявога
мастацка-стылявую мастацка-стылявое мастацка-стылявыя
Т. мастацка-стылявым мастацка-стылявой
мастацка-стылявою
мастацка-стылявым мастацка-стылявымі
М. мастацка-стылявым мастацка-стылявой мастацка-стылявым мастацка-стылявых

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

стилево́й стылявы́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

збі́цца, саб’юся, саб’ешся, саб’ецца; саб’ёмся, саб’яцеся; пр. збіўся, ‑лася; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Ссунуцца, з’ехаць з месца ад удару, рэзкіх рухаў. Шапка збілася набок. Павязка збілася. □ Белая віхрастая чупрына [дзецюка] збілася ў адзін бок. Няхай. // Парушыцца ад зруху, змяшчэння. Настройка прыёмніка збілася.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Зрабіцца непрыгодным ад удараў, штуршкоў. Падковы збіліся. // Разм. Стаптацца, скрывіцца (пра абутак). Абцасы збіліся.

3. Адхіліцца, сысці ўбок (пры хадзе, яздзе і пад.). Збіцца са сцежкі. Збіцца з лыжні. Збіцца з курсу. // Згубіць дарогу, заблудзіць. Толькі зоры, якія ўжо выступілі на цёмнай палавіне неба, здаецца, пільнавала нас, каб мы нідзе не заблудзіліся, не збіліся з дарогі. Сабаленка.

4. Адхіліцца ад правільнага, дакладнага выканання, ажыццяўлення чаго‑н. Збіцца з рытму. □ А шпулек тых — лічыў, лічыў Тараска і збіўся. Юрэвіч. // Набыць другі напрамак (пра думкі, размову). Збіцца з тэмы гутаркі. □ Косця сцішыўся, на яго нахлынулі раптоўныя думкі, збіліся, змяшаліся. Адамчык.

5. Памыліцца, зблытацца. Эма ўспомніла, што тады яна расхвалявалася і нават крыху збілася, пачала гаварыць не па запісу, а ад сэрца. Васілевіч. Тут ужо Васіль, баючыся яшчэ раз збіцца, не спяшаўся. Кулакоўскі.

6. на што. Неўзаметку схіліцца, перайсці да чаго‑н., у што‑н. У такой рамантызаванай фальклорнай паэме, як «Сказ пра Вяля», Максіму Танку лягчэй за ўсё было збіцца на ўмоўна-рытарычны стылявы штамп. Бугаёў. — А што, у школе вартаўніка няма? — спытаў Лемяшэвіч, адчуваючы, што расказчык зноў здольны збіцца на якую-небудзь «соль». Шамякін.

7. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Сабрацца разам, у адно месца на невялікай прасторы. Каровы збіліся ў кучу, таўкліся, калолі адна адну, ускідалі на рогі. Пташнікаў. На выгане хлапчукі збіліся ля Грышы ў кучу. Капыловіч.

8. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Прыгатавацца, вырабіцца шляхам узбоўтвання, збівання. Масла збілася.

9. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Разм. Зблытацца, зваляцца (пра шэрсць, валасы). Травы збіліся трубою, збіліся, як лямец, так, што не прасунуць рукі. Дуброўскі.

•••

Збіцца з капейкі — застацца без грошай.

Збіцца з ладу — страціць стройнасць, паслядоўнасць (думкі, гаворкі).

Збіцца з нагі — згубіць такт, ідучы ўдваіх, парай або маршыруючы.

Збіцца з ног — стаміцца, змучыцца ад клопатаў, беганіны.

Збіцца з панталыку (толку, тропу) — а) прыйсці ў замяшанне, зблытацца; памыліцца; б) тое, што і збіцца з (правільнай) дарогі.

Збіцца з (правільнай) дарогі — пачаць весці няправільны, заганны спосаб жыцця.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)