струна́

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. струна́ стру́ны
струны́
Р. струны́ стру́н
Д. струне́ стру́нам
В. струну́ стру́ны
струны́
Т. струно́й
струно́ю
стру́намі
М. струне́ стру́нах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

струна́, -ы́, мн. стру́ны і (з ліч. 2, 3, 4) струны́, струн, ж.

1. Пругкая нітка (з металу, капрону і пад.) у музычных інструментах, якая пры вібрацыі звініць.

Цымбальныя струны.

2. Нітка, вяроўка і пад., нацягнутыя на што-н. і выкарыстаныя ў розных прыстасаваннях (спец.).

Струны тэніснай ракеткі.

3. перан., чаго або якая. Асаблівасць, якасць характару.

Лепшыя струны душы.

Слабая струна — найбольш чуллівая, уражлівая асаблівасць характару.

|| памянш. стру́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

У струнку стаць або выцягнуцца (разм.) — прама, навыцяжку, апусціўшы рукі па швах.

|| прым. стру́нны, -ая, -ае (да 1 знач.).

С. аркестр.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

струна́ в разн. знач. струна́, -ны́ ж.;

металли́ческие стру́ны металі́чныя стру́ны;

стру́ны души́ стру́ны душы́;

сла́бая струна́ сла́бая струна́;

тро́нуть чувстви́тельную струну́ крану́ць (закрану́ць) чуллі́вую струну́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

струна́ ж., в разн. знач. струна́;

металі́чныя стру́ны — металли́ческие стру́ны;

стру́ны душы́ — стру́ны души́;

спінна́я с. — спинна́я струна́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

струна́, ы́; мн. стру́ны (з ліч. 2, 3, 4 струны́), струн; ж.

1. Пруткая ніць (металічная, жыльная і пад.) у музычных інструментах, якая пры вібрацыі звініць. Тая скрыпка так іграе, так выразна вымаўляе, што аж чуецца вясковым, як са струн злятаюць словы. Дубоўка. Часам Вася браў у рукі гітару, удараў па яе звонкіх струнах, і ў лагеры з рознымі варыяцыямі гучала «сто адна» прыпеўка. Шчарбатаў.

2. перан.; чаго або якая. Асаблівасць характару, душэўная якасць. Адчувалася, што многа ведае гэты чалавек, уся калгасная азбука ў яго на далоні, але як выклікаць яго на шчырасць, як закрануць жывую струну ягонай душы. Пташнікаў. Чалавека заўсёды радуе вясна, яна будзіць глыбокія струны яго душы, кліча быць маладым і дужым. Марціновіч. Джулія, пэўна, зразумеўшы, што зачапіла балючую струну ў ягонай [Іванавай] душы, таксама зважліва змоўкла. Быкаў.

3. Спец. Ніць, вяроўка і пад., туга нацягнутыя на што‑н. і выкарыстаныя ў розных прыстасаваннях. Струны тэніснай ракеткі. □ Хораша выглядае .. [плотка] на кручку, калі, трапечучы на валасяной струне, набліжаецца да прагных пальцаў жывым, мокрым срэбрам лускі. Брыль.

•••

Акорд струн гл. акорд.

Спінная струна — хорда (у 2 знач.).

Слабая струна — тое, што і слабая струнка (гл. струнка).

Трымаць у струне гл. трымаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Струна́ ‘туга нацягнуты адрэзак дроту, жылы ў музычных інструментах’ (ТСБМ, Байк. і Некр., Бяльк.), ‘хорда’ (Байк. і Некр.), ‘пругкая вяроўка і пад. у розных прыстасаваннях, цеціва’ (ТСБМ, Ласт.), стру́ны ‘доўгія вяроўкі, якімі ўвязваюць калоду на санях і падсанках’ (ТС), сюды ж стру́нкі ‘стройны’, струні́ць ‘вучыць, настаўляць’ (Сцяшк. Сл.). Параўн. укр., рус. струна́ стараж.-рус. струна ‘волас, струна’, польск. struna, в.-луж. truna ‘цеціва’, н.-луж. tšuna ‘жыла’, чэш., славац. strunaструна’, серб.-харв. стру̏на ‘конскі волас; струна’, славен. strúna ‘тс’, балг. струна́струна; доўгі волас з конскага хваста або грывы’, макед. струнаструна; конскі волас’, ст.-слав. строуна ‘жыла, струна’. Прасл. *struna, дэрыват ад і.-е. кораня *streu̯‑ < *ster — ‘паласа, пруг, пасма, прамень’ з суф. ‑na; гл. Слаўскі, SP, 1, 116; Борысь, 582. Роднасныя ст.-в.-ням. stroum, strōm ‘канат’, с.-в.-ням. strieme ‘паласа, рубец’, далей, лац. struō, struere ‘накладваць, будаваць’ (Младэнаў, 613; Фасмер, 3, 784 з іншай літ-рай). Борысь (тамсама) параўноўвае яшчэ з літ. struniti ‘будаваць, ставіць’ і, звяртаючы ўвагу на семантыку слова ў паўднёваславянскіх мовах, мяркуе, што значэнне ‘струна ў музычным інструменце’ другаснае, яно было перанесена з дэсігната ‘жыла, волас (жывёліны)’ і да т. п. Гл. яшчэ Махэк₂, 583 (параўноўвае з авест. snāvar ‘нерв’, ст.-інд. snā‑van ‘цеціва’ і дапускае развіццё *sno‑ver > *sroven‑ > *srouna > *struna); Сной₁, 616 (параўноўвае з укр. посторо́нок, чэш. postranek ‘вяроўка для запрагання’, якія да і.-е. кораня *ster‑, *stre‑ ‘прамень’); ЕСУМ, 5, 452–453.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

спінны́ спинно́й;

с. хрыбе́т — спинно́й хребе́т;

с. мозг — спинно́й мозг;

~нна́я струна́ — спинна́я струна́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пры́ма, -ы, ж. (спец.).

1. Першы, асноўны гук гамы.

2. Першая струна смычковага музычнага інструмента.

3. Інструмент, голас, які выконвае вядучую партыю ў аркестры, хоры.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

хо́рда², -ы, ДМ -дзе, мн. -ы, хорд і -аў, ж. (спец.).

Спінная струна: першасная шкілетная вось у некаторых жывёл і зародка чалавека.

|| прым. хо́рдавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

спінны́, ‑ая, ‑ое.

Які мае адносіны да спіны; які знаходзіцца на спіне, у вобласці спіны. Спінныя пазванкі. Спінныя плаўнікі.

•••

Спінная струна гл. струна.

Спінны мозг гл. мозг.

Спінны хрыбет гл. хрыбет.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)