Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
струна́ж., в разн. знач.струна́;
металі́чныя стру́ны — металли́ческие стру́ны;
стру́ны душы́ — стру́ны души́;
○ спінна́я с. — спинна́я струна́
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Струна (р.) 1/534; 5/287; 8/372; 10/81, 86
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
струна́, ‑ы́; мн. стру́ны (зліч.2,3,4 струны́), струн; ж.
1. Пруткая ніць (металічная, жыльная і пад.) у музычных інструментах, якая пры вібрацыі звініць. Тая скрыпка так іграе, так выразна вымаўляе, што аж чуецца вясковым, як са струн злятаюць словы.Дубоўка.Часам Вася браў у рукі гітару, удараў па яе звонкіх струнах, і ў лагеры з рознымі варыяцыямі гучала «сто адна» прыпеўка.Шчарбатаў.
2.перан.; чаго або якая. Асаблівасць характару, душэўная якасць. Адчувалася, што многа ведае гэты чалавек, уся калгасная азбука ў яго на далоні, але як выклікаць яго на шчырасць, як закрануць жывую струну ягонай душы.Пташнікаў.Чалавека заўсёды радуе вясна, яна будзіць глыбокія струны яго душы, кліча быць маладым і дужым.Марціновіч.Джулія, пэўна, зразумеўшы, што зачапіла балючую струну ў ягонай [Іванавай] душы, таксама зважліва змоўкла.Быкаў.
3.Спец. Ніць, вяроўка і пад., туга нацягнутыя на што‑н. і выкарыстаныя ў розных прыстасаваннях. Струны тэніснай ракеткі. □ Хораша выглядае .. [плотка] на кручку, калі, трапечучы на валасяной струне, набліжаецца да прагных пальцаў жывым, мокрым срэбрам лускі.Брыль.
•••
Акорд струнгл. акорд.
Спінная струна — хорда (у 2 знач.).
Слабая струна — тое, што і слабая струнка (гл. струнка).
Трымаць у струнегл. трымаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)