стра́сць

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 3 скланенне

адз. мн.
Н. стра́сць стра́сці
Р. стра́сці страсце́й
Д. стра́сці страсця́м
В. стра́сць стра́сці
Т. стра́сцю страсця́мі
М. стра́сці страсця́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

страсць, -і, мн. -і, -е́й, ж.

1. Нястрымнае каханне, моцнае пачуццёвая цяга, захапленне.

Загарэцца страсцю да каго-н.

2. Моцнае захапленне чым-н., аддача ўсіх сваіх душэўных сіл якой-н. справе; натхненне, уздым, запал.

Са страсцю гаварыць, выступаць.

3. Пастаянная прыхільнасць да чаго-н., моцная цяга да чаго-н.

С. да кніг.

Тэатр — мая с.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

страсць ж., в разн. знач. страсть;

суніма́ць стра́сці — сде́рживать стра́сти;

з усёй стра́сцю душы́ ён змага́ўся за пра́ўду — со всей стра́стью души́ он боро́лся за пра́вду

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

страсць, ‑і, ж.

1. Нястрымнае пачуццё, моцнае захапленне. На першым плане [у творчасці К. Чорнага] чалавек, яго імкненні і страсці, радасці і няўдачы. Луфераў. Грозныя з’явы прыроды толькі ажыўляюць у яго [песняра] душы скрытыя агністыя страсці. Каваленка. // Натхненне, гарачнасць у адносінах да чаго‑н.; уздым, запал. [Жора] Любіў, калі ў вучоным доме Гарэлі страсці між людзей: «Глядзіш, што-небудзь і самому У зручны час перападзе». Бачыла. Каліноўскі з усёй страсцю рэвалюцыйнага дэмакрата абрушваецца на царскі ўрад, на ўвесь прыгонніцкі лад, знішчальна крытыкуе памешчыцкія парадкі і заклікае сялян да ўзброенага паўстання супраць самадзяржаўя. Ларчанка.

2. да чаго, з інф. і без дап. Пастаянная прыхільнасць да чаго‑н., моцная цяга да чаго‑н. Страсць да кніг. □ Ведаючы яго .. страсць — лячыць жывёлу, Мечыслаў уладзіў Сідара .. на ветэрынарныя курсы. Брыль. Ахоплены тым парывам творчай страсці, які як быццам у кулак сціскае ўсю тваю істоту, Сіўцоў не заўважыў нават, як прайшло за працай некалькі гадзін. Васілевіч. // Пра тое, што з’яўляецца прадметам пастаяннага захаплення, на што накіроўваюцца ўсе творчыя сілы. Тэатр — мая страсць. □ Пасля партрэта пейзаж — другая страсць Сергіевіча. Ліс.

3. Моцнае, нястрымнае каханне з перавагай пачуццёвай цягі. Яны ж [двое], ахопленыя вечнай страсцю, На нас ніякай не звярталі ўвагі, — Бо не маглі Ад вуснаў адарвацца, Што і вякі ніяк не разнялі... Сіпакоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Страсць ‘моцнае захапленне’, ‘цяга да чаго-небудзь’, ‘моцнае нястрымнае каханне’ (ТСБМ), ‘усяночнае няспанне з вечара Вялікага чацвярга на пятніцу’, ‘моцнае жаданне’, прысл. ‘моцна, вельмі’ (Нас.), ‘страх, жудасць’ (Рам. 6), ст.-бел. стрась ‘пакута; мукі’ (Карскі, 1, 356). Укр. страсть, рус. страсть, чэш. strast, славац. strasť, серб.-харв. strȃst, славен. strȃst, балг., макед. страст, ст.-слав. страстьстрасць, пакута, мучэнне’. Прасл. *strastь утворана ад *stradati ‘пакутаваць, цярпець’ з суф. ‑tь; гл. Слаўскі, SP, 2, 45. Гл. яшчэ Фасмер, 3, 771; Бязлай, 3, 324; Махэк₂, 580.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

стра́сны, -ая, -ае.

1. Пранікнуты моцным пачуццём, нястрымны ў сваім праяўленні.

Страсная прамова (прасякнутая натхненнем). Страсныя спрэчкі.

2. Які цалкам аддаецца якой-н. справе, моцна ахоплены чым-н.

С. калекцыянер.

С. барацьбіт за незалежнасць.

3. Здольны на моцнае каханне, страсць; палкі, гарачы.

С. чалавек.

С. пацалунак.

|| наз. стра́снасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

палемі́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да палемікі. // Уласцівы, характэрны для палемікі. Палемічны тон. □ Патрыятызм паэта набіраў палемічнага задзёру, перарастаў у страсць, у свядомую ідэю ўсяго жыцця паэта, усёй яго творчасці. Лойка.

2. Які заключае ў сабе палеміку. Палемічная літаратура.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Жарсць ’жаданне’ (Касп.). Відаць, аказіяльнае ўтварэнне ад асновы жар (гл.) з фармантам ‑сць паводле ўзору страсць, жарасць ’спёка’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Па́фас ’уздым, запал, натхненне, энтузіязм’, ’асноўная ідэя’ (ТСБМ). З рус. па́фос ’тс’, якое з с.- ці новагрэч. πάθοςстрасць’ (Фасмер, 3, 220).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Па́сія1 ’набажэнства пасля вячэрні ў нядзелі Вялікага посту ў памяць пакут Госпада — чытанне перадвялікадных евангелляў’ (Нас.). З польск. pasja ’пакуты Госпада’, якое з лац. passio < pati ’цярпець, пераносіць пакуты’ (Брукнер, 398).

Па́сія2 ’раздражнёнасць, раз’юшанасць, лютасць’ (Нас.), ст.-бел. пассия, пассыястрасць’ (пач. XVII ст.) запазычана са ст.-польск. passyja ’тс’, якое з лац. passio, ‑ōnisстрасць, афект’ (Булыка, Лекс. запазыч., 136; Варш. сл., 4, 75).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)