2. Моцнае захапленне чым-н., аддача ўсіх сваіх душэўных сіл якой-н. справе; натхненне, уздым, запал.
Са страсцю гаварыць, выступаць.
3. Пастаянная прыхільнасць да чаго-н., моцная цяга да чаго-н.
С. да кніг.
Тэатр — мая с.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
страсцьж., в разн. знач. страсть;
суніма́ць стра́сці — сде́рживать стра́сти;
з усёй стра́сцю душы́ ён змага́ўся за пра́ўду — со всей стра́стью души́ он боро́лся за пра́вду
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
страсць, ‑і, ж.
1. Нястрымнае пачуццё, моцнае захапленне. На першым плане [у творчасці К. Чорнага] чалавек, яго імкненні і страсці, радасці і няўдачы.Луфераў.Грозныя з’явы прыроды толькі ажыўляюць у яго [песняра] душы скрытыя агністыя страсці.Каваленка.// Натхненне, гарачнасць у адносінах да чаго‑н.; уздым, запал. [Жора] Любіў, калі ў вучоным доме Гарэлі страсці між людзей: «Глядзіш, што-небудзь і самому У зручны час перападзе».Бачыла.Каліноўскі з усёй страсцю рэвалюцыйнага дэмакрата абрушваецца на царскі ўрад, на ўвесь прыгонніцкі лад, знішчальна крытыкуе памешчыцкія парадкі і заклікае сялян да ўзброенага паўстання супраць самадзяржаўя.Ларчанка.
2.дачаго, зінф. і без дап. Пастаянная прыхільнасць да чаго‑н., моцная цяга да чаго‑н. Страсць да кніг. □ Ведаючы яго .. страсць — лячыць жывёлу, Мечыслаў уладзіў Сідара .. на ветэрынарныя курсы.Брыль.Ахоплены тым парывам творчай страсці, які як быццам у кулак сціскае ўсю тваю істоту, Сіўцоў не заўважыў нават, як прайшло за працай некалькі гадзін.Васілевіч.// Пра тое, што з’яўляецца прадметам пастаяннага захаплення, на што накіроўваюцца ўсе творчыя сілы. Тэатр — мая страсць. □ Пасля партрэта пейзаж — другая страсць Сергіевіча.Ліс.
3. Моцнае, нястрымнае каханне з перавагай пачуццёвай цягі. Яны ж [двое], ахопленыя вечнай страсцю, На нас ніякай не звярталі ўвагі, — Бо не маглі Ад вуснаў адарвацца, Што і вякі ніяк не разнялі...Сіпакоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
страсцьж.кніжн. Léidenschaft f -, -en; Pássión f -, -en (дачаго-н. für A);
быць апанава́ным страсцю von Léidenschaft ergríffen sein;
гэ́та яго́ная страсць das ist sein Hobby [´hɔbi]; гл. тс. жарсць
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Страсць ‘моцнае захапленне’, ‘цяга да чаго-небудзь’, ‘моцнае нястрымнае каханне’ (ТСБМ), ‘усяночнае няспанне з вечара Вялікага чацвярга на пятніцу’, ‘моцнае жаданне’, прысл. ‘моцна, вельмі’ (Нас.), ‘страх, жудасць’ (Рам. 6), ст.-бел.стрась ‘пакута; мукі’ (Карскі, 1, 356). Укр.страсть, рус.страсть, чэш.strast, славац.strasť, серб.-харв.strȃst, славен.strȃst, балг., макед.страст, ст.-слав.страсть ‘страсць, пакута, мучэнне’. Прасл.*strastь утворана ад *stradati ‘пакутаваць, цярпець’ з суф. ‑tь; гл. Слаўскі, SP, 2, 45. Гл. яшчэ Фасмер, 3, 771; Бязлай, 3, 324; Махэк₂, 580.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
стра́сны, -ая, -ае.
1. Пранікнуты моцным пачуццём, нястрымны ў сваім праяўленні.
2. Які цалкам аддаецца якой-н. справе, моцна ахоплены чым-н.
С. калекцыянер.
С. барацьбіт за незалежнасць.
3. Здольны на моцнае каханне, страсць; палкі, гарачы.
С. чалавек.
С. пацалунак.
|| наз.стра́снасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
афе́кт
(лац. affectus = душэўнае хваляванне, страсць)
стан моцнага нервовага ўзрушэння і запальчывасці.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
палемі́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да палемікі. // Уласцівы, характэрны для палемікі. Палемічны тон. □ Патрыятызм паэта набіраў палемічнага задзёру, перарастаў у страсць, у свядомую ідэю ўсяго жыцця паэта, усёй яго творчасці.Лойка.
2. Які заключае ў сабе палеміку. Палемічная літаратура.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Жарсць ’жаданне’ (Касп.). Відаць, аказіяльнае ўтварэнне ад асновы жар (гл.) з фармантам ‑сць паводле ўзору страсць, жарасць ’спёка’.