Стано́к

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. Стано́к
Р. Станка́
Д. Станку́
В. Стано́к
Т. Станко́м
М. Станку́

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

стано́к

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. стано́к станкі́
Р. станка́ станко́ў
Д. станку́ станка́м
В. стано́к станкі́
Т. станко́м станка́мі
М. станку́ станка́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

стано́к, -нка́, мн. -нкі́, -нко́ў, м.

1. Машына для апрацоўкі (металу, драўніны і пад.), вырабу чаго-н.

Шліфавальны с.

Друкарскі с.

2. Назва розных спецыяльных прыстасаванняў, якія маюць выгляд апоры, падстаўкі.

С. для прыцэльнай стральбы.

С. для прамывання залатога пяску.

3. Металічная аснова, на якой мацуюцца гарматы і кулямёты; лафет.

4. Прыстасаванне, у якое ставяць жывёлу (пры лячэнні, дойцы і пад.); стойла (спец.).

5. Прыстасаванне для ўмацавання палатна, устаноўкі каркаса, скульптурнага матэрыялу пры рабоце над карцінай, скульптурай.

|| прым. станко́вы, -ая, -ае (да 2 і 3 знач.) і стано́чны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Станочнае абсталяванне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

стано́к, -нка́ м., в разн. знач. стано́к

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

стано́кII (почтовая станция, посёлок в Сибири) уст. стано́к, -нка́ м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

стано́кI м.;

1. техн. стано́к, -нка́ м., варшта́т, -та м.;

2. (пулемёт, орудия) стано́к, -нка́ м.;

3. (приспособление при ковке лошадей) стано́к, -нка́ м.;

4. (стойло) правары́на, -ны ж., сто́йла, -ла ср.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

стано́к, ‑нка, м.

1. Машына для апрацоўкі якіх‑н. матэрыялаў (металу, драўніны і пад.) і для вырабу чаго‑н. Такарны станок. Свідравальны станок. □ — Тут у нас сабіраюць унікальныя станкі, — нарэшце парушае маўчанне сакратар, — таму канвеера ці яшчэ якіх тэхнічных навінак, як бачыце, няма. Асіпенка.

2. Прыстасаванне для якіх‑н. работ; апора для якіх‑н. прылад, механізмаў. Станок для прамывання золата. □ Гараць над ракою заранкі У сонечных іскрах вясны, Прыйшлі да станкоў віцяблянкі Квяцістыя ткаць дываны. Русак.

3. Металічная аснова, на якой умацоўваюцца гарматы, кулямёты; лафет.

4. Спец. Прыстасаванне для ўмацавання палатна, устаноўкі каркаса, скульптурнага матэрыялу пры рабоце над карцінай, скульптурай.

5. Спец. Прыстасаванне для апоры ў час некаторых заняткаў, трэніроўкі. Станок для прыцэльнай стральбы.

6. Прыстасаванне, у якое ставяць жывёлу (для лячэння і пад.); стойла. Вера зайшла ў станок, пагладзіла карову па цёпламу боку. Асіпенка. Шэмет хацеў быў ступіць у кароўнік, прайсці ўздоўж паміж станкамі, але Клім спыніў яго: — Не трэба, усё там як паложана. Лобан.

•••

Бесчаўнаковы станокстанок, які не мае чаўнака.

Карусельны станок — вертыкальны такарны станок для апрацоўкі вялікіх дэталей.

Рэвальверны станок — такарны станок з рухомай (вакол восі) галоўкай.

Саматкацкі станок — ткацкі станок; кросны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Стано́к1 ‘машына, прыстасаванне’, ‘апора’, ‘стойла’ (ТСБМ), ‘прыстасаванне або прылада’ (ТС), ‘вал у кроснах, на які набіваецца аснова ці палатно’ (Сцяшк.), станкі́ мн. л. ‘козлы, на якіх пілуюць дровы’ (Жд. 3). Ад сталн1 (гл.) з суф. ‑ок. Паводле Трубачова (Этимология–1985, 6), прасл. *stanъkъ першапачаткова азначала пераважна ткацкі стан.

Стано́к2 ‘стаянка, шалаш у лесе, на лузе’, ‘стойла для каня ў хляве’ (ТС, Сержп. Прымхі). Да стан1 (гл.).

Стано́к3 ‘луг паміж балотамі’ (Жд. 3). Да стан1 з суф. ‑ок, г. зн. ‘месца, дзе можна стаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

станок; варштат (уст.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

Стано́к-Вадзі́ца

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. Стано́к-Вадзі́ца
Р. Стано́к-Вадзі́цы
Д. Стано́к-Вадзі́цы
В. Стано́к-Вадзі́цу
Т. Стано́к-Вадзі́цай
Стано́к-Вадзі́цаю
М. Стано́к-Вадзі́цы

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)