справядлі́вы
прыметнік, якасны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
справядлі́вы |
справядлі́вая |
справядлі́вае |
справядлі́выя |
| Р. |
справядлі́вага |
справядлі́вай справядлі́вае |
справядлі́вага |
справядлі́вых |
| Д. |
справядлі́ваму |
справядлі́вай |
справядлі́ваму |
справядлі́вым |
| В. |
справядлі́вы (неадуш.) справядлі́вага (адуш.) |
справядлі́вую |
справядлі́вае |
справядлі́выя (неадуш.) справядлі́вых (адуш.) |
| Т. |
справядлі́вым |
справядлі́вай справядлі́ваю |
справядлі́вым |
справядлі́вымі |
| М. |
справядлі́вым |
справядлі́вай |
справядлі́вым |
справядлі́вых |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
справядлі́вы, -ая, -ае.
1. Які дзейнічае бесстаронна, непрадузята.
С. суддзя.
Справядлівае рашэнне.
Справядліва (прысл.) ацаніць што-н.
2. Такі, які грунтуецца на справядлівасці; законны.
Справядлівыя нараканні.
3. Які адпавядае ісціне; правільны.
Факты пры праверцы аказаліся справядлівымі.
|| наз. справядлі́васць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
справядлі́вы в разн. знач. справедли́вый;
с. суддзя́ — справедли́вый судья́;
~вае рашэ́нне — справедли́вое реше́ние
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
справядлі́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Які дзейнічае бесстаронна, адпаведна з праўдай, аб’ектыўнымі фактамі. [Пракоп:] — Васіль Міхайлавіч мае заскокі, але справядлівы і не трымае зла. Шыцік. Рэўнасць не дала .. [Юрку] быць справядлівым. Карпаў. [Магнат:] — Ох, боцман. А па службе строгі. Хоць кожны дзень фарбуй антэну — знойдзе прычэпку. Але да ўсіх аднолькава справядлівы. Мыслівец. // Які грунтуецца на правільных, аб’ектыўных адносінах да каго‑, чаго‑н.; аб’ектыўны. Справядлівы ўчынак. □ Выступленне Кацярыны хоць і не зусім справядлівае ў адносінах Вольчынага звяна, усё ж мела поспех у калгаснікаў. Кулакоўскі.
2. Такі, у аснову якога пакладзены патрабаванні справядлівасці. Справядлівы мір. Справядлівая вайна. □ Паспяховае і справядлівае вырашэнне нацыянальнага пытання ў СССР на аснове прынцыпаў марксізма-ленінізма дало новы стымул вызваленчай барацьбе народаў каланіяльных і залежных краін. «Звязда». Маленькі народ [В’етнама], перакананы ў сваёй справядлівай барацьбе, устаяў перад агрэсарам. Кавалёў. // Выкліканы пачуццём справядлівасці; абгрунтаваны, законны. Справядлівае абурэнне.
3. Які адпавядае праўдзе, аб’ектыўным фактам; правільны. Справядлівае абвінавачанне.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Справядлі́вы ‘згодны з правам, праўдай, аб’ектыўнымі фактамі; праўдзівы’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Ласт.; ашм., Стан.; Бяльк.), ‘праўдзівы, чэсны, правільны’ (Сл. ПЗБ), ‘сапраўдны’: справедлі́вы грыб ‘баравік, Boletus edulis Bull.’ (Пятк. 2, ЛА, 1), ст.-бел. справедливъ ‘праведны, праўдзівы, міласцівы’ (Альтбаўэр). Паводле Борыся (571), усходнеславянскія словы (укр. справедли́вий, рус. справедли́вый) з польск. sprawiedliwy, якое, у сваю чаргу, з чэш. spravedlivу́; апошняе з больш ранняга spravedlný пад уплывам прыметнікаў на ‑dl‑ivý (тыпу mlčedlivу́ ‘ціхі, маўклівы’), дэрывата ад назоўніка sprava ‘справа’, якое ад *praviti (гл. правіць). Гл. яшчэ Кохман, Stosunki, 127–129; Віткоўскі, Зб. Ліміту, 178; Басай-Сяткоўскі, Słownik, 335 (“nie jest to formacja prasłowiańska”).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
дзе́вер, -а, мн. -ы, -аў, м.
Мужаў брат.
Мой д. — справядлівы чалавек.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
справядлі́ва нареч. справедли́во; см. справядлі́вы
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
справядлі́васць, -і, ж.
1. гл. справядлівы.
2. Справядлівыя, аб’ектыўныя адносіны да каго-н.
Раздзяліць грошы па справядлівасці.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
нелицеприя́тный бесстаро́нні; справядлі́вы; аб’екты́ўны; непрадузя́ты.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
справедли́вый в разн. знач. справядлі́вы;
справедли́вое реше́ние справядлі́вае рашэ́нне;
справедли́вый судья́ справядлі́вы суддзя́.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)