справядлі́вы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. справядлі́вы справядлі́вая справядлі́вае справядлі́выя
Р. справядлі́вага справядлі́вай
справядлі́вае
справядлі́вага справядлі́вых
Д. справядлі́ваму справядлі́вай справядлі́ваму справядлі́вым
В. справядлі́вы (неадуш.)
справядлі́вага (адуш.)
справядлі́вую справядлі́вае справядлі́выя (неадуш.)
справядлі́вых (адуш.)
Т. справядлі́вым справядлі́вай
справядлі́ваю
справядлі́вым справядлі́вымі
М. справядлі́вым справядлі́вай справядлі́вым справядлі́вых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

справядлі́вы, -ая, -ае.

1. Які дзейнічае бесстаронна, непрадузята.

С. суддзя.

Справядлівае рашэнне.

Справядліва (прысл.) ацаніць што-н.

2. Такі, які грунтуецца на справядлівасці; законны.

Справядлівыя нараканні.

3. Які адпавядае ісціне; правільны.

Факты пры праверцы аказаліся справядлівымі.

|| наз. справядлі́васць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

справядлі́вы в разн. знач. справедли́вый;

с. суддзя́ — справедли́вый судья́;

~вае рашэ́нне — справедли́вое реше́ние

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

справядлі́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Які дзейнічае бесстаронна, адпаведна з праўдай, аб’ектыўнымі фактамі. [Пракоп:] — Васіль Міхайлавіч мае заскокі, але справядлівы і не трымае зла. Шыцік. Рэўнасць не дала .. [Юрку] быць справядлівым. Карпаў. [Магнат:] — Ох, боцман. А па службе строгі. Хоць кожны дзень фарбуй антэну — знойдзе прычэпку. Але да ўсіх аднолькава справядлівы. Мыслівец. // Які грунтуецца на правільных, аб’ектыўных адносінах да каго‑, чаго‑н.; аб’ектыўны. Справядлівы ўчынак. □ Выступленне Кацярыны хоць і не зусім справядлівае ў адносінах Вольчынага звяна, усё ж мела поспех у калгаснікаў. Кулакоўскі.

2. Такі, у аснову якога пакладзены патрабаванні справядлівасці. Справядлівы мір. Справядлівая вайна. □ Паспяховае і справядлівае вырашэнне нацыянальнага пытання ў СССР на аснове прынцыпаў марксізма-ленінізма дало новы стымул вызваленчай барацьбе народаў каланіяльных і залежных краін. «Звязда». Маленькі народ [В’етнама], перакананы ў сваёй справядлівай барацьбе, устаяў перад агрэсарам. Кавалёў. // Выкліканы пачуццём справядлівасці; абгрунтаваны, законны. Справядлівае абурэнне.

3. Які адпавядае праўдзе, аб’ектыўным фактам; правільны. Справядлівае абвінавачанне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

справядлі́вы

1. gerécht; réchtmäßig, geréchtfertigt;

справядлі́вае патрабава́нне éine réchtmäßige Fórderung;

быць справядлі́вым да каго-н., чаго-н. j-m [éiner Sáche] gerécht wérden;

2. (правільны) wahr, ríchtig, begründet

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Справядлі́вы ‘згодны з правам, праўдай, аб’ектыўнымі фактамі; праўдзівы’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Ласт.; ашм., Стан.; Бяльк.), ‘праўдзівы, чэсны, правільны’ (Сл. ПЗБ), ‘сапраўдны’: справедлі́вы грыб ‘баравік, Boletus edulis Bull.’ (Пятк. 2, ЛА, 1), ст.-бел. справедливъ ‘праведны, праўдзівы, міласцівы’ (Альтбаўэр). Паводле Борыся (571), усходнеславянскія словы (укр. справедли́вий, рус. справедли́вый) з польск. sprawiedliwy, якое, у сваю чаргу, з чэш. spravedlivу́; апошняе з больш ранняга spravedlný пад уплывам прыметнікаў на ‑dl‑ivý (тыпу mlčedlivу́ ‘ціхі, маўклівы’), дэрывата ад назоўніка sprava ‘справа’, якое ад *praviti (гл. правіць). Гл. яшчэ Кохман, Stosunki, 127–129; Віткоўскі, Зб. Ліміту, 178; Басай-Сяткоўскі, Słownik, 335 (“nie jest to formacja prasłowiańska”).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дзе́вер, -а, мн. -ы, -аў, м.

Мужаў брат.

Мой д. — справядлівы чалавек.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

справядлі́ва нареч. справедли́во; см. справядлі́вы

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

справядлі́васць, -і, ж.

1. гл. справядлівы.

2. Справядлівыя, аб’ектыўныя адносіны да каго-н.

Раздзяліць грошы па справядлівасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нелицеприя́тный бесстаро́нні; справядлі́вы; аб’екты́ўны; непрадузя́ты.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)