спе́шны, -ая, -ае.

Які патрабуе хуткага выканання; які нельга адкладваць; тэрміновы.

Спешная работа.

Спешна (прысл.) сабрацца на сход.

Спешнае заданне.

|| наз. спе́шнасць, -і, ж. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

спе́шны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. спе́шны спе́шная спе́шнае спе́шныя
Р. спе́шнага спе́шнай
спе́шнае
спе́шнага спе́шных
Д. спе́шнаму спе́шнай спе́шнаму спе́шным
В. спе́шны (неадуш.)
спе́шнага (адуш.)
спе́шную спе́шнае спе́шныя (неадуш.)
спе́шных (адуш.)
Т. спе́шным спе́шнай
спе́шнаю
спе́шным спе́шнымі
М. спе́шным спе́шнай спе́шным спе́шных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

спе́шны в разн. знач. спе́шный;

~ная спра́ва — спе́шное де́ло;

~ная карэспандэ́нцыя — спе́шная корреспонде́нция

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

спе́шны, ‑ая, ‑ае.

1. Які патрабуе хуткага выканання; тэрміновы. За дзвярыма грукаталі боты, Над сталом задумаўся марксіст І, адклаўшы спешную работу, Малаком пісаў па волю ліст. Грахоўскі. Як Антось мацней за ўсіх бегае, то яму даваліся найбольш спешныя заданні. Кулакоўскі. Калгас засыпаны дэпешамі З Масквы, Туркменіі, Дняпра, — І ўсе вітальныя і спешныя, То ад Івана, то Пятра. Астрэйка. // Які выконвае што‑н. тэрміновае. Красуняй паланянкай паланёны, ён [Кайдан] выгнаў нават спешнага ганца, прысланага з далёкага загону, дагаварыць не даўшы да канца. А. Вольскі.

2. Які робіцца або адбываецца хутка; паспешлівы. Дзед Талаш з сваім войскам спешным маршам рушыў на Прыпяць, каб заняць пераправу. Колас. У штабах спешным парадкам складалі спісы. Пальчэўскі. Сяргееў быў здаволены, што хлопец не робіць спешных вывадаў, а цвяроза ацэньвае абстаноўку. Федасеенка. Чалавек дваццаць паліцыянтаў скакала на конях спешнай рыссю. Пестрак. // Уласцівы таму, хто спяшаецца. А Казік падбег да бацькі і, Юзік чуў, казаў ён спешным дрыжачым голасам: — Злодзей!.. Злодзей... Баранавых.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спешны, паспешны, паспешлівы, прыспешаны, паскораны, неадкладны, ударны, рупны, тэрміновы, экстраны

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

спе́шный спе́шны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Нага́льны ’напорысты’, ’тэрміновы’, ’праліўны (пра дождж)’ (Сл. ПЗБ), укр. нагальнийспешны’, ’раптоўны’, ’бурны, парывісты’. Відаць, можа быць звязана з *naglъ (гл. наглы), якое мае ўсе пералічаныя значэнні. Магчыма, сюды ж і рус. нагал ’заклік, вокліч ці песня ў такт працы’, якое Фасмер (3, 35) выводзіць з гилить ’смяяцца, насміхацца’ і якому ў сваю чаргу адпавядае укр. голити ’прыспешваць, паганяць’ (Брукнер, 133), серб.-харв. галити ’жадаць, прагнуць’ і інш., гл. галіцца (дзе дапускаецца супадзенне ў корані *gal‑ розных па паходжанню лексем).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нага́йны ’?’ у песні, запісанай у Сакольскім павеце на Беласточчыне: Oj, wydu ja za worota / ne bere mene ochwota, / a mojemu mileńkomu / ne nahaj na robota (Кольб. 498). Укр. нага́йний разглядаецца як фанетычны варыянт прыметніка нагильнийспешны, тэрміновы’ (Грынч.), гл. нагильны; аднак няяснасць семантыкі дапускае і іншыя версіі, напрыклад, сувязь са славен. nagajati ’раздражняць, надакучваць, назаляць, задзяваць’, якое Бязлай (2, 212) звязвае з *goditi, гл. год, згода. Паводле Мартынава (вусна), звязана з укр. негайний, негайно падкладны, неадкладна’, што ад гияти ’марудна рабіць’ (*gajati). Гл. гиітыся.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

тэрміно́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Які патрабуе неадкладнага, хуткага выканання, вырашэння; спешны. Тэрміновы заказ. □ Кур’ер са штаба злучэння прыімчаў загад аб тэрміновым перамяшчэнні брыгады. Кулакоўскі. Лодку заліло вадою, і трэба было прыняць тэрміновыя меры, каб яе выратаваць. Шкраба. Развітанне з Піліпам Андрэевічам я знарок адклаў на апошнія дні, калі ў мяне ўжо не заставалася ніякіх тэрміновых спраў, звязаных з ад’ездам. Краўчанка. // Які патрабуе неадкладнай пасылкі, адпраўкі. Тэрміновы груз. Тэрміновая тэлеграма. // Які ажыццяўляецца без прамаруджвання. Тэрміновая медыцынская дапамога.

2. Абмежаваны пэўным тэрмінам, разлічаны на пэўны тэрмін. Тэрміновы ўклад. Тэрміновая пазыка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сро́чный

1. (ограниченный определённым сроком, продолжающийся определённый срок) тэрміно́вы;

сро́чный вклад тэрміно́вы ўкла́д;

сро́чная и сверхсро́чная вое́нная слу́жба тэрміно́вая і звыштэрміно́вая вае́нная слу́жба;

2. (спешный) спе́шны, тэрміно́вы; (неотложный) неадкла́дны;

сро́чное де́ло спе́шная (тэрміно́вая) спра́ва;

сро́чная рабо́та тэрміно́вая рабо́та;

сро́чная телегра́мма тэрміно́вая тэлегра́ма;

сро́чная отпра́вка эшело́на спе́шная (тэрміно́вая, неадкла́дная) адпра́ўка эшало́на;

приня́ть сро́чные ме́ры прыня́ць неадкла́дныя ме́ры.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)