спадаро́жнік

‘нябеснае цела; касмічны апарат’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. спадаро́жнік спадаро́жнікі
Р. спадаро́жніка спадаро́жнікаў
Д. спадаро́жніку спадаро́жнікам
В. спадаро́жнік спадаро́жнікі
Т. спадаро́жнікам спадаро́жнікамі
М. спадаро́жніку спадаро́жніках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

спадаро́жнік, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Чалавек, які знаходзіцца ў дарозе разам з кім-н.

Мой с. — вясёлы чалавек.

2. перан. Тое, што спадарожнічае чаму-н., з’яўляецца разам з чым-н.

Сырое надвор’е — с. прастудных захворванняў.

3. Нябеснае цела, якое рухаецца вакол планеты, зоркі.

С.

Зямлі — Месяц.

4. Касмічны апарат, які запускаецца ў касмічную прастору з дапамогай ракетных установак.

Запусціць с.

|| ж. спадаро́жніца, -ы, мн. -ы, -ніц (да 1 знач.).

|| прым. спадаро́жнікавы, -ая, -ае (да 4 знач.; спец.) і спадаро́жніцкі, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

спадаро́жнік

‘асоба’

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. спадаро́жнік спадаро́жнікі
Р. спадаро́жніка спадаро́жнікаў
Д. спадаро́жніку спадаро́жнікам
В. спадаро́жніка спадаро́жнікаў
Т. спадаро́жнікам спадаро́жнікамі
М. спадаро́жніку спадаро́жніках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

спадаро́жнік м.

1. в разн. знач. спу́тник; попу́тчик;

мае́ ~кі — мои́ спу́тники (попу́тчики);

спадаро́жнік жыцця́ — спу́тник жи́зни;

2. (о небесных телах) спу́тник;

шту́чны спадаро́жнік Зямлі́ — иску́сственный спу́тник Земли́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

спадаро́жнік, ‑а, м.

1. Чалавек, які ідзе або едзе разам з кім‑н., знаходзіцца разам у дарозе. За кінатэатрам Ніна Міхайлаўна сустрэла суседа. — Ну, цяпер у мяне ўжо ёсць спадарожнік да самага дома. Капусцін. У будзень .. спадарожнікаў не было і, вяртаючыся, Лёня стаяў у кузаве трохтонкі адзін. Брыль. Прахожыя азіраюцца на майго вельмі гаваркога спадарожніка і ўсміхаюцца. Каршукоў. // Той, хто разам з кім‑н. ідзе жыццёвай дарогай. А тыдзень назад .. [будаўнікі] не ведалі, што недзе жывуць такія цудоўныя іх равеснікі, што яны стануць неразлучнымі сябрамі, а можа і спадарожнікамі на ўсё жыццё. Грахоўскі. Прызнацца гэтаму чалавеку, які добра ведаў Юзіка, што яна [Люба] ўжо знайшла сабе новага спадарожніка, у яе не хапіла мужнасці. Васілевіч. // Тое, што пастаянна неабходна каму‑н. Кніга! Яна ўваходзіць у жыццё чалавека яшчэ ў маленстве і назаўсёды становіцца яго верным сябрам і надзейным спадарожнікам. Рунец.

2. Тое, што неразрыўна звязана з чым‑н., спадарожнічае чаму‑н. Баявая, бунтарская песня стала пастаянным спадарожнікам Ільіча. «ЛіМ». Рашучасць і валявая вытрымка заўсёды былі спадарожнікамі гераізму. Кулакоўскі. Імя, імя па бацьку, прозвішча — гэта сталыя спадарожнікі чалавека на працягу ўсяго жыцця. Бірыла. // Тое, што расце разам з чым‑н., знаходзіцца каля чаго‑н., сустракаецца разам з нечым. Кукуруза — спадарожнік іншых збожжавых у севазвароце. Спадарожнік нафты — прыродны газ.

3. перан. Той, хто часова і толькі знешне далучаецца да якога‑н. грамадска-палітычнага руху.

4. Нябеснае цела, якое рухаецца вакол планеты, зоркі. Спадарожнік Зямлі — Месяц.

•••

Карабель-спадарожнік гл. карабель.

Штучны спадарожнік — аўтаматычная касмічная станцыя або касмічны карабель, ці якое‑н. іншае штучнае касмічнае цела, якое круціцца вакол нябесных цел Сонечнай сістэмы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

карабе́ль-спадаро́жнік

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. карабе́ль-спадаро́жнік караблі́-спадаро́жнікі
Р. карабля́-спадаро́жніка караблёў-спадаро́жнікаў
Д. караблю́-спадаро́жніку карабля́м-спадаро́жнікам
В. карабе́ль-спадаро́жнік караблі́-спадаро́жнікі
Т. караблём-спадаро́жнікам карабля́мі-спадаро́жнікамі
М. караблі́-спадаро́жніку карабля́х-спадаро́жніках

Крыніцы: nazounik2008, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

метэаспадаро́жнік, ‑а, м.

Спец. Штучны спадарожнік, прызначаны для метэаралагічных назіранняў; метэаралагічны спадарожнік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сатэлі́т

‘дзяржава; спадарожнік планеты’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. сатэлі́т сатэлі́ты
Р. сатэлі́та сатэлі́таў
Д. сатэлі́ту сатэлі́там
В. сатэлі́т сатэлі́ты
Т. сатэлі́там сатэлі́тамі
М. сатэлі́це сатэлі́тах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

попу́тчик прям., перен. спадаро́жнік, -ка м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

саты́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

У грэчаскай міфалогіі: ніжэйшае бажаство ў выглядзе істоты з хвастом, рагамі і казлінымі нагамі, распусны спадарожнік бога віна і весялосці Дыяніса.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)