спадаро́жны, -ая, -ае.
1. Які рухаецца ў адным напрамку з чым-н.
Спадарожная машына.
С. вецер.
2. Які сустракаецца на шляху.
Спадарожная станцыя.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
спадаро́жны
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
спадаро́жны |
спадаро́жная |
спадаро́жнае |
спадаро́жныя |
| Р. |
спадаро́жнага |
спадаро́жнай спадаро́жнае |
спадаро́жнага |
спадаро́жных |
| Д. |
спадаро́жнаму |
спадаро́жнай |
спадаро́жнаму |
спадаро́жным |
| В. |
спадаро́жны (неадуш.) спадаро́жнага (адуш.) |
спадаро́жную |
спадаро́жнае |
спадаро́жныя (неадуш.) спадаро́жных (адуш.) |
| Т. |
спадаро́жным |
спадаро́жнай спадаро́жнаю |
спадаро́жным |
спадаро́жнымі |
| М. |
спадаро́жным |
спадаро́жнай |
спадаро́жным |
спадаро́жных |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
спадаро́жны попу́тный, сопу́тствующий;
с. ве́цер — попу́тный ве́тер;
~ная машы́на — попу́тная маши́на
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
спадаро́жны, ‑ая, ‑ае.
1. Які рухаецца ў адным кірунку з чым‑н. Якраз дзьмуў вецер спадарожны. Аўрамчык. Ад бліжэйшай да МТС чыгуначнай станцыі юнак дабіраўся на спадарожнай машыне. Даніленка. / у знач. наз. спадаро́жны, ‑ага, м. Спадарожныя стаялі на беразе і казалі: «Глядзі ты, які .. наш Яшка: рэчкі не пераплыў, а панчохі ўжо сушыць». Колас.
2. Які сустракаецца на шляху, на дарозе. Спадарожная станцыя. Спадарожная вёска.
3. Які існуе поруч, разам з чым‑н., спадарожнічае чаму‑н. асноўнаму. Спадарожныя газы. □ У каментарыях .. не прыводзяцца спадарожныя элементы бытавання і расказвання казак, запісаных у пасляваенны час. Саламевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
попу́тный спадаро́жны;
попу́тный ве́тер спадаро́жны ве́цер.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
фордэві́нд, ‑у, М ‑дзе, м.
1. Спадарожны вецер, што дзьме ў карму.
2. Ход судна па ветры, што дзьме ў карму.
3. Паварот паруснага судна носам па ветры.
[Гал. voordewind.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
заляце́ць, -ячу́, -яці́ш, -яці́ць; -яці́м, -еціце́, -яця́ць; -яці́; зак.
1. Летучы, апынуцца дзе-н., трапіць куды-н.
Самалёт заляцеў за хмару.
Птушка заляцела ў акно.
2. У час палёту спыніцца дзе-н.
З. на спадарожны аэрадром.
|| незак. залята́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
|| наз. залёт, -у, М -лёце, м. (спец.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ве́цер, ве́тру, мн. вятры́, вятро́ў, м.
Рух паветра ў гарызантальным напрамку.
Моцны в.
Спадарожны в.
Паўднёвы в.
Подых ветру.
Стаяць на ветры (там, дзе дзьме моцны вецер).
◊
Кідаць словы на вецер (разм.) — гаварыць упустую, дарэмна ці неабдумана.
Вецер у галаве ў каго (разм., неадабр.) — пра легкадумнага чалавека.
Ветрам падшыты або падбіты (разм.) — пра легкадумнага чалавека, а таксама пра адзенне без цёплай падкладкі.
Трымаць нос па ветры — прыстасоўвацца да абставін.
Шукаць ветру ў полі — пра дарэмныя пошукі.
Куды вецер дзьме — прыстасоўвацца да большасці думак, поглядаў, густаў.
|| памянш. ве́трык, -у, м. З ветрыкам (пра язду: вельмі хутка; разм.).
|| прым. ве́травы, -ая, -ае і ветравы́, -а́я, -о́е (спец.).
Ве́травы подых.
Ветравое шкло (у аўтамашынах).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
сопу́тствующий
1. прич. які́ (што) спадаро́жнічае, які́ (што) ідзе́ ра́зам; які́ (што) адбыва́ецца адначасо́ва; см. сопу́тствовать;
2. прил. спадаро́жны; адначасо́вы; звя́заны з гэ́тым;
сопутствую́щие обстоя́тельства звя́заныя з гэ́тым (адначасо́выя) акалі́чнасці.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Бу́ра (Сцяшк. МГ, Інстр. I, Бесар., БРС), бу́ря (Бяльк.). Рус. бу́ря, укр. бу́ря, польск. burza, чэш. bouře, ст.-слав. боурꙗ, серб.-харв. бӳра, балг. бу́ра, бу́ря і г. д. Прасл. *burʼa ’бура’. Сюды ж, відаць, прасл. *buriti (гл. бурыць). Спрэчным з’яўляецца пытанне, ці *burʼa — аддзеяслоўнае ўтварэнне ці не. У аснове гэтай групы слоў ляжыць, мабыць, і.-е. гукапераймальнае *bhou̯r‑, *bhur‑. Параўноўваюць з лат. baûŗuôt, нарв. būra ’рыкаць’, ст.-ісл. byrr ’спадарожны вецер’, лац. furō ’шалею’, грэч. φυρμός ’беспарадак’, ст.-інд. bhuráti ’рухаецца, валтузіцца’ і г. д. Траўтман, 28; Мейе, RS, 2, 65; Слаўскі, 1, 51; Фасмер, 1, 250; Праабражэнскі, 1, 55; Брукнер, 50. Параўн. яшчэ Махэк₂, 62. Няпэўна Шанскі, 1, Б, 236–237. Параўн. бу́рыць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)