ве́цер, ве́тру, мн. вятры́, вятро́ў, м.
Рух паветра ў гарызантальным напрамку.
Моцны в.
Спадарожны в.
Паўднёвы в.
Подых ветру.
Стаяць на ветры (там, дзе дзьме моцны вецер).
◊
Кідаць словы на вецер (разм.) — гаварыць упустую, дарэмна ці неабдумана.
Вецер у галаве ў каго (разм., неадабр.) — пра легкадумнага чалавека.
Ветрам падшыты або падбіты (разм.) — пра легкадумнага чалавека, а таксама пра адзенне без цёплай падкладкі.
Трымаць нос па ветры — прыстасоўвацца да абставін.
Шукаць ветру ў полі — пра дарэмныя пошукі.
Куды вецер дзьме — прыстасоўвацца да большасці думак, поглядаў, густаў.
|| памянш. ве́трык, -у, м. З ветрыкам (пра язду: вельмі хутка; разм.).
|| прым. ве́травы, -ая, -ае і ветравы́, -а́я, -о́е (спец.).
Ве́травы подых.
Ветравое шкло (у аўтамашынах).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)