сме́ццевы
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
сме́ццевы |
сме́ццевая |
сме́ццевае |
сме́ццевыя |
| Р. |
сме́ццевага |
сме́ццевай сме́ццевае |
сме́ццевага |
сме́ццевых |
| Д. |
сме́ццеваму |
сме́ццевай |
сме́ццеваму |
сме́ццевым |
| В. |
сме́ццевы (неадуш.) сме́ццевага (адуш.) |
сме́ццевую |
сме́ццевае |
сме́ццевыя (неадуш.) сме́ццевых (адуш.) |
| Т. |
сме́ццевым |
сме́ццевай сме́ццеваю |
сме́ццевым |
сме́ццевымі |
| М. |
сме́ццевым |
сме́ццевай |
сме́ццевым |
сме́ццевых |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
сме́ццевы со́рный, му́сорный
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
сме́ццевы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да смецця; прызначаны для складвання смецця. Смеццевая яма.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сме́цце, -я, н.
1. Адкіды, рэшткі чаго-н.
Згарнуць с. ў кучу.
2. Што-н. дробнае, драбяза.
Не ягады, а адно с.
◊
Выносіць смецце з дому (хаты) (разм.) — рабіць вядомым тое, чаго не павінны ведаць іншыя.
|| прым. сме́ццевы, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
му́сорный сме́ццевы;
му́сорный я́щик скры́нка для сме́цця.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Клапо́ўнік ’род травяністых раслін сямейства крыжакветных, што выкарыстоўваюцца ў народнай медыцыне як сродак ад клапоў’ (ТСБМ), ’клапоўнік смеццевы, Lepidium ruderale L.’ (Кіс., Жыв. сл., Касп.), ’багун’ (Ян.). Да клоп (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мяцёлка ’мятла’, ’суквецце некаторых раслін’, ’мятліца’ (ТСБМ), ’доўгія валасы на канцы хваста ў каровы’ (шчуч., Сл. ПЗБ), мяцёлачкі ’адросткі пер’я ў птушкі ў час лінькі’ (гродз., Сцяшк. Сл.). Укр. мете́лочки ’смеццевы клапоўнік, венічкі, Lepidium ruderale L.’, міте́лка ’венік’, рус. метёлка ’тс’, ’суквецце раслін’. Усх.-слав. Да мятла́ 1 (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)