Сме́лы
назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, субстантываваны, ад’ектыўнае скланенне
		
	
		
			|  | адз. | 
		
			| м. | 
	
	
		
			| Н. | Сме́лы | 
		
			| Р. | Сме́лага | 
		
			| Д. | Сме́ламу | 
		
			| В. | Сме́лы | 
		
			| Т. | Сме́лым | 
		
			| М. | Сме́лым | 
		
 Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс) 
сме́лы, -ая, -ае.
1. Які не ведае страху, адважны, рашучы.
С. юнак.
С. ўчынак.
2. Наватарскі, нязвыклы, арыгінальны.
Смелая тэма выступлення.
С. кампазіцыйны прыём.
3. перан. Які выходзіць за межы прынятага, не зусім сціплы.
Смелае дэкальтэ.
С. жарт.
|| наз. сме́ласць, -і, ж. (да 1—3 знач.).
 Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс) 
сме́лы
прыметнік, якасны
	
		
			|  | адз. | мн. | 
		
			| м. | ж. | н. | - | 
	
	
		
			| Н. | сме́лы | сме́лая | сме́лае | сме́лыя | 
		
			| Р. | сме́лага | сме́лай сме́лае
 | сме́лага | сме́лых | 
		
			| Д. | сме́ламу | сме́лай | сме́ламу | сме́лым | 
		
			| В. | сме́лы (неадуш.) сме́лага (адуш.)
 | сме́лую | сме́лае | сме́лыя (неадуш.) сме́лых (адуш.)
 | 
		
			| Т. | сме́лым | сме́лай сме́лаю
 | сме́лым | сме́лымі | 
		
			| М. | сме́лым | сме́лай | сме́лым | сме́лых | 
		
Крыніцы:
	
		krapivabr2012,
		piskunou2012,
		prym2009,
		sbm2012,
		tsblm1996,
		tsbm1984.
 Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс) 
сме́лы сме́лый, отва́жный, бесстра́шный, неустраши́мый
 Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс) 
сме́лы, ‑ая, ‑ае.
1. Які не паддаецца страху, храбры, адважны. Нор па тым, што ўбачыў і пачуў, уявіў сабе гэтую вялікую краіну, у якой жывуць такія добрыя, дужыя і смелыя людзі. Шамякін. Алесь асцярожна абыходзіў навічкоў, што нясмела трымаліся на каньках, спрытна ўхіляўся ад занадта смелых і рызыкоўных бегуноў. Шыцік. / у знач. наз. сме́лы, ‑ага, м. Мне лес цяпер міл удвая, Бо родны лес мой краю служыць, Бо лес мой туліць смелых, дужых. Колас. [Грыцко:] — Чалавек ён [бацька] смелы, адважны, а смелых і кулі не бяруць. Кулакоўскі. // Які выказвае адвагу, бясстрашнасць. Тыя ж вочы, Позірк смелы, Нібы глянуў сам камбат... Прыходзька. У мой пакой прыйшлі яны з эфіру, прабіўшыся скрозь цемру і туман, — то смелы голас абаронцаў міру, то мужны голас слаўных парыжан. А. Вольскі. // Які сведчыць аб бясстрашнасць адвазе; які робіцца з адвагай. Смелы манеўр. □ Арыштаваныя зрабілі смелы напад на канвой. Лынькоў. Дэсант быў напорысты і смелы. Аляхновіч.
2. Які не баіцца цяжкасцей, перашкод; рашучы. Смелы даследчык. // Поўны смеласці, рызыкі. [Ганна:] Аб гэтым, плане трэба параіцца з Максімам Іванавічам... Смелы план... Кучар. [Зёлкін:] Ад даклада паважанага Аляксандра Пятровіча я ў вялікім захапленні. Які палёт думкі! Якое смелае пранікненне ў глыбіню сівых вякоў! Крапіва. Адважыўся на смелы крок: з-пад носа кралю павалок! Колас. // Які мае ў сабе нешта арыгінальнае, новае. Думка смелая прыйшла: Зробім столік са стала! Калачынскі. // Які ўзнімае вострыя пытанні. Смелая крытыка. Смелая прамова.
3. Нязвыклы; нетрафарэтны. Смелы архітэктурны прыём. □ Праект [студэнта] горача падтрымлівае сакратар райкома, перамагае наватарскі, смелы погляд на жыццё. Бярозкін.
4. Які выходзіць за межы прынятага; не зусім сціплы. Смелы жарт. Смелае дэкальтэ.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
Сме́лы ‘які не паддаецца страху; храбры, адважны’ (ТСБМ, Ласт., Некр. і Байк., Бяльк., ТС, Пятк. 2, Сл. ПЗБ), сме́ліць ‘рабіць смелым’ (Нас., Ласт.). Укр. смі́лий, рус. сме́лый, польск. śmiały, чэш. smělý, славац. smelý, серб.-харв. сме̏о, славен. smẹ̑l (з серб.-харв.), балг. смел. Прасл. *sъmělъ, першапачаткова дзеепрыметнік прошлага часу на ‑l‑ ад дзеяслова *sъměti (гл. смець); Бернекер, 2, 47; Праабражэнскі, 2, 341–342; Фасмер, 3, 684; Сной₁, 584–585; Махэк₂, 560; Рэйзак, 585; Борысь, 617.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
смелы, адважны, асмялелы, мужны, храбры, харобры, бясстрашны, стойкі, баявы, бойкі, бравы, геройскі, гераічны / у прыняцці рашэння: рашучы, рызыкоўны, адчаянны, адчайны; доблесны (выс.)
 Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.) 
 Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс) 
удале́ц, -льца́, мн. -льцы́, -льцо́ў, м.
Смелы, адважны чалавек.
 Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс) 
дерзнове́нный адва́жны, сме́лы.
 Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)