скрыпі́ца
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
скрыпі́ца |
скрыпі́цы |
| Р. |
скрыпі́цы |
скрыпі́ц |
| Д. |
скрыпі́цы |
скрыпі́цам |
| В. |
скрыпі́цу |
скрыпі́цы |
| Т. |
скрыпі́цай скрыпі́цаю |
скрыпі́цамі |
| М. |
скрыпі́цы |
скрыпі́цах |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
скрыпі́ца ж., уменьш., пренебр. скрипи́ца
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
скрыпі́ца, ‑ы, ж.
Разм. Скрыпка. А скрыпіца галасіла Смутнай восені дажджом, Адчувалася ў ёй сіла, Што лілася ручаём. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Скрыпі́ца ‘кошык’ (Бяльк.). Гл. скрыпка 2.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Скры́пацень ‘грузд’ (брэсц., пін., Жыв. сл.), скрыпі́ца ‘тс’ (чэрв., Сл. ПЗБ). Сюды ж скрипица ‘грыб, Agaricus extinctorius L.’ (Меер Крыч.). Да скрыпець (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Скры́пка 1 ‘смычковы музычны інструмент’ (ТСБМ, Ласт., Шат., Байк. і Некр., Др.-Падб., Бяльк., ТС, Сл. ПЗБ). Рус. скри́пка, укр. скри́пка, польск. skrzypce ‘скрыпка, ліра’. Звязана з скрыпе́ць (гл.; Фасмер 3, 658; Борысь, 555). Інакш аб словаўтварэнні Шанскі (КЭСРЯ, 413): ад скрипа — варыянт ж. р. да скрип ‘выклічнік, што азначае скрыпенне’ з суф. ‑к(а). Варбат (Этимология–1981, 20) выводзіць ад *skripati ‘хутка рухацца’, што звязана з хуткімі рухамі смычка, параўн. ням. Geige ‘скрыпка’ і дыял. geigen ‘рухаць узад і ўперад, туды-сюды’.
Скры́пка 2 ‘венцер, рыбалоўная прылада ў выглядзе конуса або рэшата для зімняй лоўлі’ (чач., Жыв. НС; кір., Нар. сл.; Браім, Рыбалоўства), бучы або крыпкі ‘пляцёныя або зробленыя з лучыны конусы, якія апускаюцца ў палонкі’ (Меер Крыч.). Відаць, ад скрыпка 1 паводле знешняй формы; параўн., аднак, скрыпіца ‘кошык’ (гл.), што выяўляе сувязь з крыпаць ‘блытаць’ (гл.), г. зн. ‘плясці’, параўн. скрыпа́ны ‘неўпарадкаваны’ (ігн., Сл. ПЗБ), скрыпа́цца ‘зблытацца’ (там жа), гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)